Алена Куляшова, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Быхаўскага райвыканкама:
— Да рэферэндуму, які стане вызначальным для будучыні беларусаў, у тым ліку для наступных пакаленняў, усё гатова. Створаны выбарчыя ўчасткі па ўсім раёне, а таксама выбарчыя камісіі. Адзначу, што урны для галасавання на рэферэндуме будуць празрыстымі. Таксама арганізоўваюцца культурныя мерапрыемствы. Інфармацыйная кампанія па пытаннях змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю прайшла выдатна. У нас шмат хто выступаў на дыялогавых пляцоўках. Безумоўна, і губернатар вобласці Анатоль Ісачанка, і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Сыранкоў зрабілі ўсё неабходнае, каб адказаць насельніцтву на тыя пытанні, якія задаваліся па абноўленай Канстытуцыі.
Віталь Ляховіч, начальнік аддзела культуры Ваўкавыскага райвыканкама:
— Да правядзення рэферэндуму ў нас робіцца ўсё належнае, што прапісана ў Выбарчым кодэксе. Кабінкі і урны да галасавання будуць змяшчацца ў тым ліку і ва ўстановах культуры. Лічу, што кампанія па тлумачэнні сэнсу паправак у Канстытуцыю сярод насельніцтва выканана на дастатковым узроўні. За тэрмін яе правядзення на Ваўкавышчыне пабывалі губернатар нашай вобласці Уладзімір Каранік, журналіст Ігар Тур, аналітык Аляксей Аўдонін.
Алена Адамейка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пухавіцкага райвыканкама:
— Ужо арганізваны выбарчыя ўчасткі па ўсім раёне, сярод іх і ва ўстановах культуры. Мы рыхтуем шэраг забаўляльных мерапрыемстваў сумесна з творчымі калектывамі раёна. За час інфармацыйнай кампаніі ў нас пабывалі член Савета Рэспублікі Валерый Гайдукевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Белаконеў, старшыня “Беларускага таварыства “Веды” Вадзім Гігін.
Падрыхтаваў Павел САЛАЎЁЎ