Было адзначана, што ўжо распрацаваны графік наведвання начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў Міністэрства культуры ўстаноў культурнай сферы для абмеркавання з іх калектывамі праекта новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Гэтаму пытанню нададзена асаблівая ўвага.
Міністр таксама нагадаў, што надышоўшы 2022 год у Рэспубліцы Беларусь абвешчаны Годам гістарычнай памяці. З гэтай нагоды міністрам дадзенае даручэнне скласці адпаведны спіс мерапрыемстваў у рамках яго адзначэння, аналагічны леташняму ў час ушанавання Года народнага адзінства.
Культурнай сталіцай Беларусі на 2022 год абраная Орша, тут таксама неабходнае складанне плану мерапрыемстваў, якія раскрыюць увесь патэнцыял сферы культуры і гісторыка-культурнай спадчыны Аршаншчыны.