Святаслаў Ляшчук працуе кіроўцам аўтобуса ў Дабравольскай школе. А ў вольны

час займаецца разьбой, ствараючы па-сапраўднаму дызайнерскія рэчы. Больш за дваццаць гадоў увесь вольны час ён аддае сваёй любімай справе.
Далёка не кожны з нас у нарасці на дрэве ці ў якім-небудзь карчы можа разгле
дзець тую прыгажосць, што заклала прырода. А ён можа. І не толькі разгледзець, а і давесці кавалак дрэва да такога стану, каб ім любаваліся іншыя. З-пад рук май
А пачынаецца ўсё з пошуку матэрыялу. Найлепшы час для зрэзу — з канца кастрычніка па снежань, калі ў драўніне менш за ўсё вільгаці: у будучыні такі матэрыял лепш сохне і не рэпаецца.стра выходзяць дзіўныя вазы, прыгожыя цукерніцы, столікі, падставачкі, падсвечнікі, нават крэслы. Напрыклад, з масіўнай карчакі ён зрабіў сапраўдны царскі трон. Па-мастацку аформіў фасад свайго дома і двара.
Дома Святаслаў Мікалаевіч адпраўляе зрэз з капам (так называюць нарасць) на тры гадзіны варыцца ў велізарны чан, напоўнены салёнай вадой. Варыць, каб кап не трэскаўся, каб з яго добра здымалася кара і захоўвалася структура дрэва, якая нагадвае мармур. А потым трэба доўга сушыць дрэва — і год, і нават два гады.
Толькі потым можна прыступаць да працы: надаваць вырабу патрэбную форму. Для гэтага ў майстра маецца незлічоная колькасць інструментаў, разнастайных разакоў, стамесак і іншага. Многае, дарэчы, зроблена сваімі рукамі. Паўкруглым, вельмі вострым нажом здымаецца тонкай габлюшкай драўніна, раз за разам усё глыбей становіцца чаша.
Святаслаў Мікалаевіч Ляшчук — актыўны ўдзельнік раённых, абласных і міжнародных свят і выстаў. Яго вырабы цэняцца не толькі ў Беларусі, а і ў Літве, Польшчы і Расіі.
Аксана ВАСІЛЬКА, загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Свіслацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці
На фота: Творчыя вырабы Святаслава Лешчука.