Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Ствараць умовы для добрай творчай працы
3 жніўня адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. З дапамогай сродкаў відэасувязі ўдзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.
Фотафакт
3 жніўня на малой сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, дзе толькі што былі завершаны рэканструкцыйна-рэстаўрацыйныя работы, адбыўся збор трупы.
Мелодыі краіны і дажджу
Учора на Алеі славы Усходніх могілак адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця помніка народнаму артысту Беларусі і СССР, кампазітару Ігару Лучанку. Дата была абрана невыпадкова: 6 жніўня споўнілася 83 гады з дня народзінаў знакамітага творцы, што пайшоў з жыцця ў лістападзе 2018-га.
Аршанскі раён. Праграма выконваецца
5 жніўня адбылося выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь на чале з міністрам Анатоліем Маркевічам. Падчас яго абмяркоўвалася хада выканання Праграмы развіцця Аршанскага раёна за 2020 год і першае паўгоддзе 2021 года. Зразумела, што адбывалася пасяджэнне ў Оршы, горадзе, які пазначаны на 2022 год у якасці культурнай сталіцы.
Апошні акорд фэсту
Фестываль “МАНУМЕНТ 21” завяршыла выстава “МАНУМЕНТ. ПАЧАТАК”. Яна была разгорнутая ў арт-гасцёўні “Высокае места”, а закрылася ў першы дзень жніўня.
Помнік выратуюць агульна, але без ключавой падтрымкі дзяржавы не абыдзецца
Сёлета 11 мая адбылося надзвычайнае здарэнне, якому так ці інакш спачувае ўся Беларусь. На даху Будслаўскага храма Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ўзнікла ўзгаранне. Яно пашкодзіла купал, цагляныя канструкцыі, а вада, якой тушылі пажар, заліла касцёл да сутарэнняў. Будынак храма XVIII стагоддзя з’яўляецца помнікам гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, таму яго рамонт — адна з найважнейшых задач неабыякавых грамадзян нашай краіны, а таксама ўлады.
Кожнаму мястэчку — па «фішцы»
Не магла не ўзрадавацца, калі даведалася пра дэлегаванне мяне на рэспубліканскі семінар-практыкум “Брэнд рэгіёна”, арганізаваны Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур сумесна з Віцебскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці. Па-першае, у мяне яшчэ засталося прыемнае ўражанне ад выніку працы рэспубліканскага семінара “Рэгіянальная народная культура: выяўленне, захаванне і трансляцыя ў сучаснае асяроддзе” (праходзіў 1-2 красавіка бягучага года на базе ўстаноў культуры Гродзенскага раёна і г. Ліда). Па-другое, хацелася паглядзець, як жа ў іншых раёнах праходзяць брэндавыя святы (нагадаю, Гродзенскі раён адзін з першых, аж з 2014 года, які або “аднавіў” падчас фальклорных экспедыцый, або прыдумаў брэндавыя мерапрыемствы ў аграгарадках). Па-трэцяе, хацела паразмаўляць, нават падыскутаваць, падзяліцца вопытам з прыемнай кампаніяй аднадумцаў — работнікаў культуры з усёй краіны. А па-чацвёртае, хацелася ўбачыць усё на свае вочы і прыўнесці штосьці новае і ў нашы брэнды.
Стваральны подых Жыжалю
На мінулым тыдні ў Бабруйску завяршыўся Міжнародны пленэр па кераміцы “АРТ-ЖЫЖАЛЬ”. Сёлета ён праводзіўся ў 17-ы раз. Гэтым разам у ім бралі ўдзел мастакі-керамісты з шасці краін — Беларусі, Расіі, Грузіі, Малдовы, Перу і Украіны. Доўжылася творчая супраца 17 дзён. Яе вынікам стала выстава “Мастацтва жывога агню” ў Бабруйскім мастацкім музеі. А потым гэту аўтарскую кераміку пабачаць у Магілёве і Мінску.
Блізняты “Кася” і “Бася” гасцююць у сталіцы, альбо Крыху Манмартру ў цэнтры Мінска
Лёсы будынкаў як лёсы людзей. Бацькі могуць мець нейкія планы адносна будучыні свайго немаўляці, а будзе не гэта, а тое, што будзе. Будаўнікі гродзенскіх воданапорных вежаў, што сёння маюць статус помніка прамысловай архітэктуры, канешне ж, не ўяўлялі, што на гэтых паверхах у перспектыве атабарыцца мясцовы Манмартр, і менавіта ў гэтай якасці яны прыдбаюць вядомасць і рэспект. Але вось ужо трыццаць год тут месціцца гродзенская філія парыжскай Меккі мастацтва — майстэрні жывапісцаў, графікаў, скульптараў. Склад насельнікаў час ад часу змяняецца, а вось аўра адухоўленасці нязменная. Шэсць жыхароў вежаў зараз экспануюць свае творы ў сталічным Палацы мастацтва. Назву выставы “ВЕЖЫ. KASIA&BASIA” вызначылі пяшчотныя імёны, якія гродзенцы далі сваім блізнятам. Вежы паказваюць турыстам, а тыя шкадуюць, што нельга прайсціся па паверхах, зазірнуць у майстэрні… У гродзенцаў нават узнікла ідэя, што някепска было б побач з вежамі стварыць невялікую выставачную залу, дзе была пастаянна дзейная экспазіцыя твораў мастакоў, што працуюць у вежах. Так што, калі наведаеце зараз Палац мастацтва, лічыце, вам пашчасціла болей, чым гасцям Гародні, — вы зазірнулі ў майстэрні Вежаў.
Калі вада становіцца ільдом. Ці наадварот
Выстава “Каля нуля” працавала ў Палацы мастацтва адначасова з вялікай экспазіцыяй “Нямігі-17”. У ёй бралі ўдзел Кацярына Сумарава, Андрэй Басалыга, Святлана Бараноўская, Марына Бацюкова і іншыя. У экспазіцыі былі жывапіс, графіка, пластыка, тэкстыль, кераміка, фота.
Геній разгублены, рэтрыт немагчымы
Слова “рэтрыт” трывала ўвайшло ў лексікон жыхароў мегаполісаў. Менавіта “ўцёкам на прыроду” на паверку прысвечаны праект “Genius Loci / Genius Lost”, што дэманстраваўся ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Па сутнасці, усё пачыналася са звычайнага фотапленэру, які прайшоў у шырокавядомай сярод багемы вёсцы Каптаруны. Але запрошаныя на яго былі зусім не тыя аўтары, якія схільныя “па ўсіх правілах” фіксаваць навакольныя пейзажы. Таму вынікам рэтрыту стала досыць дыхтоўная нізка суб’ектывісцкіх і неадназначных арт-рэфлексій адносна стасункаў чалавека і месца, рэальнасці і мастацтва.
З Пэндзлікам па вёсцы
“Перастварэнне” — вельмі цікавае значымае слова. У сферы культуры і мастацтва, можна сказаць, ключавое. І корань адмысловы — “тварэнне”. Копія класічнай жывапіснай карціны — усяго толькі копія. Няхай гэткая ж геніяльная па выкананні, як і арыгінал. А вось якасны пераклад, скажам, “Слова аб палку Ігаравым”, які зрабіў на беларускую мову Янка Купала, — менавіта перастварэнне, то-бок паралельная “пабудова” раўназначнага літаратурнага твора на іншай лексічнай аснове з улікам усіх алюзій, іншасказанняў, зашыфраваных філасофскіх, фразеалагічных, маральных кодаў. А гэта неймаверна цяжка. Як, да прыкладу, дакладна перакласці на замежную наша знакамітае “затапчы яго камар”? На мой погляд, улічваць трэба не толькі гумарыстычную семантыку фразеалагізма. Больш важна мець на ўвазе, што такая пагроза можа зыходзіць з боку чалавека не надта рашучага, які спадзяецца на падтрымку хіба што камара. І такіх акцэнтаў пры лінгвааналізе любога жывога тэксту — плойма. Іншым разам перакладчык пераўзыходзіць таго, каго перакладае. У пісьменніцкіх нататках Сяргей Даўлатаў піша, што Курт Ванегут на радзіме карыстаецца значна меншай папулярнасцю, чым у Савецкім Саюзе. Заслуга геніяльнай перакладчыцы Рыты Райт.
Міжваеннае мястэчка ў рэтраспектыве часу
19 ліпеня ў беларускай сталіцы адзначалі сумную і трагічную дату — васьмідзясятую гадавіну стварэння мінскага гета. Кажучы аб падзеях Халакоста, не варта забываць, што гэтая трагедыя не толькі забрала жыцці соцень тысяч беларускіх яўрэяў, але і амаль дарэшты знішчыла сляды іх багатай і неацэннай культурнай спадчыны. Тым не менш, цікаўнасць да яўрэйскай культуры ў Беларусі пакрысе адраджаецца. Сёння існуе мноства праектаў, накіраваных на яе захаванне і далейшае развіццё, прычым актыўна ўдзельнічаюць у іх не толькі яўрэі, але і беларусы, і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў, што насяляюць нашую краіну.
Разам на вайне і ў міры
Паводле звестак, атрыманых падчас апошняга перапісу насельніцтва, што прайшоў у 2019 годзе, у Беларусі сёння жывуць каля васьмі з паловай тысяч татар. З 1991 года, вось ужо цягам трох дзесяцігоддзяў, дзейнічае Беларускае згуртаванне татар-мусульман “Аль-Кітаб”, а з 1994-га — Мусульманскае рэлігійнае аб’яднанне ў Рэспубліцы Беларусь. Як складваўся лёс татарскага народа на беларускай зямлі і якую ролю адыгралі татары ў гісторыі нашай краіны?
Алена Пяткевіч. Мара пра цуды як рухавік творчасці
У год, калі беларуская анімацыя адзначае свой паўвекавы юбілей, асабліва прыемна згадваць творцаў, якія і складалі славу нашага анімацыйнага кіно. У спісе найлепшых стужак беларускай кінастудыі знойдзецца нямала фільмаў рэжысёра Алены ПЯТКЕВІЧ. У кіно ў яе свая лінія, што пачалася яшчэ з дэбютнага фільма “Лафертаўская макаўніца” — на той час, 1986 год, ён выглядаў дзіўна і эксперыментальна. Работы Алены Пяткевіч ужо тады пачалі атрымліваць прызы на прэстыжных фестывалях, а восем гадоў таму яе фільм “І. С. Бах” з цыкла “Казкі старога піяніна” стаў уладальнікам галоўнай расійскай прэміі ў галіне кіно “Залаты арол”. “Чароўная лаўка”, “Месяц”, “Казкі лесу”, вялікая серыя пра знакамітых творцаў — Марка Шагала, Максіма Багдановіча, Іагана Штрауса, Людвіга ван Бетховена... Прахадных фільмаў і не было. Многае цягам нядаўняга ліпеня можна было ўбачыць у Музеі гісторыі беларускага кіно ў рэтраспектыве, прысвечанай 70-гадоваму юбілею творцы. Так, у ліпені Алене Пяткевіч споўнілася 70 гадоў, і наша размова атрымалася менавіта юбілейнай. У выпадку з гэтым творцам, праўда, сэнс быў не ў пералічванні дасягненняў, а ў імкненні выказаць усім падзяку.
У “Паўночныя Афіны” да Агінскіх, або Што новага ў Залессі
Хто ў Беларусі не чуў пра славутае Залессе, Малую радзіму аўтара слыннага паланэза “Развітанне з Радзімай” Міхала Клеафаса Агінскага, палітычнага дзеяча ВКЛ і, да таго ж, музыканта. Не так даўно мы пабывалі ў гасцях у Залессі, якое некалі называлі Паўночнымі Афінамі, каб даведацца пра апошнія навіны аднаўлення культурнага цэнтра Смаргоншчыны.
БібліяКомпас — арыенцір для карыстальніка, альбо Свята, якое адбылося!
Днямі ў вёсцы Новая Мыш Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці адбыўся бібліятэчны фэст «БібліяКомпас: арыенцір на карыстальніка». Свята было прымеркавана да Года народнага адзінства і 225-годдзя з дня нараджэння пачынальніка новай беларускай літаратуры і піянера беларускай фалькларыстыкі Яна Чачота, чые дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі ў гэтай вёсцы.
Фестываль памяці Уладзіміра Высоцкага
Возера Літоўка, што знаходзіцца паблізу Наваградка, валодае дзіўнай сілай прыцягнення. Сціплай прыгажосцю яно прываблівае не толькі беларускіх, але і замежных турыстаў. Спрыяе гэтаму факту і багаты гістарычны ды культурны бэкграўнд гэтых мясцін. Яшчэ Адам Міцкевіч уславіў возера ў эпічнай паэме “Гражына”, паводле якой аформлены мясцовы аўтобусны прыпынак, магчыма, найпрыгажэйшы ў Беларусі. Днямі ў вёсцы Новая Мыш Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці адбыўся бібліятэчны фэст «БібліяКомпас: арыенцір на карыстальніка». Свята было прымеркавана да Года народнага адзінства і 225-годдзя з дня нараджэння пачынальніка новай беларускай літаратуры і піянера беларускай фалькларыстыкі Яна Чачота, чые дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі ў гэтай вёсцы.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»