Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Рудабельская “Берагіня”
У гэтыя дні на Гомельшчыне, у Кастрычніцкім раёне праходзіць Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”.
Тыдзень прэм’ер
Прэм’еры напрыканцы сезона сталі традыцыяй у многіх тэатрах краіны. Асабліва багаты на іх наступны тыдзень: літаральна штодзень публіку чакаюць адзін, два, а то і тры новыя спектаклі на розных сцэнах, а іх наступныя паказы адбудуцца толькі ўвосень.
Конкурс +, але з пытальнікамі
Юбілейны ХХХ “Славянскі базар у Віцебску” завяршыўся, пераможцы названы: Гран-пры атрымалі Комнен Вукавіч з Чарнагорыі (у дзіцячым конкурсе) і Рухія з Казахстана (у дарослым). Лаўрэатамі сталі абодва прадстаўнікі нашай краіны: 13-гадовы Канстанцін Мазуркевіч (першая прэмія) і, сярод дарослых, Данііл Мышкавец — сёлетні выпускнік Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Захавалася і штогодняе негалоснае спаборніцтва між нашымі і замежнымі артыстамі, дзе прайграўшых не бывае.
Знайсці адзінства ў памкненнях
Прафесійная дружба, партнёрства, супрацоўніцтва любога ўзроўню, а тым больш міжнароднага, мае вялікае значэнне ў дзейнасці любой установы. Тым больш, калі гэта культурная ўстанова, а дакладней — публічная бібліятэка: шматпрофільны цэнтр інфармацыі, творчасці і асветы. Сёння паўнавартаснае развіццё і ўдасканаленне бібліятэк нават складана ўявіць без узаемадзеяння з бібліятэкамі іншых гарадоў і краін, бо менавіта яно дае магчымасць пашырыць межы бібліятэчных зносін і садзейнічае прафесійнаму ўзаемаўзбагачэнню спецыялістаў.
“Мадонна — маці — жыццё”
Кожны майстра мае свой стыль. А што такое творчасць, як не адлюстраванне душы? Што на сэрцы, тое і на палатне — звычайна для талента. Мастачка Галіна Васільева — некалькі дзесяцігоддзеў вядома сваёй арыгінальнасцю: захапленнем абстракцыянізмам. У творчым мінулым у яе 17 выставачных праектаў. Болей за 30 гадоў свядомы выбар абстрактнага выяўлення ў творчасці — камфортная і знаёмая тэрыторыя Васільевай.
Ён мысліў фарбамі
Жывапісец Леанід Лапчынскі (1936 —1994) належыць да таго ж пакалення, што і Альгерд Малішэўскі, Леанід Шчамялёў, Ізраіль Басаў. І творчасць ягоная ў свой час прыцягвала, здаецца, не меншую ўвагу, мела такі ж добры розгалас у глядацкай аўдыторыі і пашану ў мастацкай крытыцы. Здавалася, што ў Лапчынскага ёсць немалыя шанцы трапіць у кагорту класікаў нашага нацыянальнага мастацтва. Аднак сёння ягонае імя вядомае хіба шчыльнаму колу адмыслоўцаў, чые прафесійныя інтарэсы скіраваны на “суровы стыль” і напрамкі, што паўсталі на ягонай глебе. Я не сказаў бы, што ён незаслужана забыты. Але факт ёсць факт: зробленае ім вартае больш пільнай увагі і больш глыбокага асэнсавання.
Спадчыне — жыць і квітнець
БДУКМ і тэатральна-канцэртная сцэна — рэчы непадзельныя. Вось і сёлетняе заканчэнне вучэбнага года ва ўніверсітэце культуры і мастацтваў было звязана з некалькімі значнымі падзеямі, што знайшлі розгалас у шырокіх грамадскіх колах. Найперш гэта дзве канцэртныя праграмы: “Старонкі музычнай спадчыны” ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі і “Насустрач пачуццям і думкам крылатым” у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры. Яднаюць іх не толькі прадстаўнікі адной і той жа навучальнай установы, толькі розных спецыяльнасцяў, але і тэма нацыянальнай гісторыі — беларускасці ў яе самых яркіх выяўленнях.
“Меліярацыя” на замку ў Наваградку
Славуты замак “караля Мендога” не раз і не два станавіўся аб’ектам нашай цікавасці. А ўсё праз сваю важнасць для нашай гісторыі і культуры. Усё ж шмат кім ён лічыцца першай сталіцай ВКЛ. У адной з публікацый (“К” №46, 2017) мы распавядалі аб тым, як вялася папраўдзе скандальная бульдозерная меліярацыя замкавага рову. Не так даўно замак ізноў станавіўся аб’ектам цікавасці, бо з боку Фары Вітаўта праводзіліся працы па ўмацаванні ўсходняга схіла замкавай гары пры дапамозе буранабіўных свай. І вось чарговы “этап”. У Сеціве з’явіліся фотаздымкі ужо самой замкавай пляцоўкі, над якой нібы папрацавалі ўсе беларускія краты. У прамінулыя выхадныя, маючы вольны час, мы вырашылі наведацца ў Навагрудак, каб на ўласныя вочы пабачыць, што за працы і кім сёлета праводзяцца на замку.
Ура! Кніжны дождж прайшоў!
Мы так часта ўжываем слова “культура”, што іншым разам не задумваемся над глыбінным сэнсам паняцця. І дарэмна. Напэўна, у гэтым прычына не надта вялікай чысціні нашых ліфтаў і душ. А таксама — не вельмі добрага ведання роднай гісторыі ды імя продка ў пятым калене. А сапраўды, што за паняцце такое — культура? Звернемся да цытат. Наш Васіль Быкаў, да прыкладу, сцвярджаў, што “аснова беларускай культуры — мова”. Ці не за век да Быкава расійскі журналіст Рыгор Ландау заўважыў: “У культуры асновай з’яўляецца вяршыня”. Геніяльна! Лагічны працяг усяго згаданага ў тым, што без нацыянальнай мовы і гаворкі няма пра нацыянальную культуру. І не толькі пра культуру. Пацвярджаюць думку Рыгор Барадулін: “Без мовы я — нішто” і Пімен Панчанка: “Я — сірата без маёй Беларусі”. Мова атаясамліваецца з Бацькаўшчынай. Культура гарантуе захаванне і першага, і другога. У доказ — выказванне аднаго з вядучых кардыёлагаў планеты Себасціяна Кербера: “Карціна не можа спыніць кулю, але можа спыніць таго, хто страляе”. Трапна і ёміста. А як разумееце слова “культура” вы, яе носьбіты і чытачы “К”?
Вечарына памяці Яна Чачота ў Райцы
Не так шмат знойдзецца зорак беларускай культуры першай велічыні, чый дзень народзінаў святкуецца цягам месяца (!). Ян Чачот — менавіта з такіх. Бо ўрачыстасці ў яго гонар сёлета адбыліся — 24 і 25 чэрвеня, 6, 7, 8 і 17 ліпеня. А 24 ліпеня, яго імя яшчэ не раз будзе згадана падчас фэста “БібліяКомпас: арыенцір на карыстальніка”, які пройдзе ў Новай Мышы Баранавіцкага раёна. І які прымеркаваны да Года народнага адзінства і 225-годдзя з дня нараджэння Яна Чачота. Адкуль гэта блытаніна ў датах і дзе паставіць кропку, як святкавалі юбілей Чачота ў Беларусі і па-за яе межамі, мы сёння і распавядзем. Бо самым непасрэдным чынам спрычынілася да святкавання юбілея і наша газета.
Таямніцы Яна Чачота
(Заканчэнне. Пачатак у №№ 26, 28, 2021)
Вера Кавалерава: “Я іграю не Асляня — Гамлета!”
Колькі пакаленняў беларускіх дзяцей расло на спектаклях, тэлепраграмах, радыёпастаноўках, фільмах і мультфільмах, у якіх іграла Вера КАВАЛЕРАВА? Можна падлічыць — на тэлевізійным экране юная актрыса з’явілася яшчэ на пачатку 60-х гадоў. А нядаўна заслужаная артыстка Беларусі, актрыса Тэатра юнага гледача, уладальніца прэміі “Хрустальная Паўлінка”, адна з самых славутых травесці ва ўсёй гісторыі беларускага тэатра Вера Кавалерава адсвяткавала свой 70-гадовы юбілей. З яе імем звязаныя самыя бліскучыя і славутыя спектаклі ТЮГа. Але ж і лепшыя старонкі беларускай анімацыі таксама — бо менавіта голасам Веры Ільінічны ўжо амаль 50 гадоў размаўляюць героі мультфільмаў, і ў беларускім ігравым кіно і ў радыёпастаноўках актрыса пакінула яскравы след, а ў апошняе дзесяцігоддзе атрымала шырокае прызнанне і дзякуючы здымкам у серыялах. Наперадзе новы тэатральны сезон у галоўным тэатры яе жыцця — Тэатры юнага гледача.
Памяць аб трагедыі на гістарычным месцы
19 ліпеня 1941 года ў акупаваным гітлераўцамі Мінску нацысцкім кіраўніцтвам было прынятае рашэнне аб стварэнні гета — асобнага раёна, дзе былі ізаляваныя яўрэі з горада і ваколіц. Мінскае гета было адным з найбуйнейшых на акупаванай тэрыторыі Савецкага Саюза і ва ўсёй Еўропе наогул — больш чым за два гады яго існавання тут утрымліваліся сто дваццаць тысяч чалавек, больш за сто тысяч з іх загінулі. У васьмідзясятую гадавіну гэтай сумнай даты прайшлі памятныя мерапрыемствы, прагучалі ўспаміны колішніх вязняў, выступы гісторыкаў, адбыліся прэзентацыі новых праектаў, прысвечаных памяці аб трагедыі мінскага гета.
“Радасцея” — ад слова “радасць”
Такія пісьмы-споведзі прыходзяць на адрас нашай газеты далёка не кожны дзень. Вельмі шкада. Аўтарка не з чужых слоў ведае, як зарабляецца “культурны” хлеб, бачыла, як развівалася сельская самадзейная творчасць, сама брала ўдзел у гэтым працэсе. Але назірала і тое, як пэўныя паселішчы з іх установамі культуры прыйшлі ў заняпад. Аднак аптымізацыя не знішчыла аптымізм гэтай кабеты. Яна, пенсіянерка, па-ранейшаму спявае ў сваім калектыве і верыць у тое, што вёска не знікне, як раса пад сонейкам, і па-ранейшаму застанецца радзімай выбітных асоб, цікавых ідэй, карысных спраў.
Размова пра кадры ў рытме паланэза
Добрай завядзёнкай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь становіцца правядзенне дзелавых па сваёй сутнасці нарадаў і сустрэч у знакавых для нашых культуры мясцінах. Вось і рэспубліканскі семінар па пытаннях рэалізацыі кадравай палітыкі ў сферы культуры і ўдасканаленні работы з рэзервам кіраўнічых кадраў адбыўся ў бадай самай рамантычнай сядзібе краіны — Залессі. Як прызналася карэспандэнту “К” начальнік аддзела кадравай работы і дзяржаўных узнагарод міністэрства Аксана ЛІСЕНКОВА, у такіх “намоленых” сценах сама атмасфера натхняе на ўзважаныя рашэнні.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»