Быў абвешчаны спіс куратараў з ліку начальнікаў упраўленняў і аддзелаў Міністэрства, замацаваных за рэгіёнамі краіны. Вызначаныя адказныя асобы па абласцях: Брэсцкая вобласць — начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і інфармацыйнага забеспячэння Вікторыя Леанідаўна Ратабыльская; Віцебская вобласць — начальнік аддзела арганізацыйнай работы і дакументаабароту Алена Васільеўна Быкава; Гомельская вобласць — начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Наталля Дзмітрыеўна Хвір; Гродзенская вобласць — начальнік упраўлення устаноў культуры і народнай творчасці Ірына Уладзіміраўна Карповіч; Магілёўская вобласць — начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Ірына Уладзіміраўна Дрыга; Мінская вобласць — начальнік аддзела кадравай работы і дзяржаўных узнагарод Аксана Уладзіміраўна Лісянкова; Мінск — начальнік аддзела кінематаграфіі Аляксей Мікалаевіч Бязуглы.
Акрамя таго, стала вядома, што 29 — 30 мая ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі “Стайкі” мае прайсці XVI спартакіяда работнікаў культуры. Адбудуцца спаборніцтвы ў наступных відах спорту: валейбол, міні-футбол, настольны тэніс, легкаатлетычны крос, гіравы спорт, перацягванне каната і дартс.