У час прадстаўлення міністрам новага генеральнага дырэктара была акцэнтавана ўвага на тым, што неабходна надаць пільную ўвагу стабілізацыі маральна-псіхалагічнага клімату ў калектыве, правядзенню ўзважанай кадравай палітыкі, асабліва ў частцы прызначэння на кіруючыя творчыя пасады.
Таксама міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч прадставіў Заслужанаму калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнай групе “Купалінка” Беларускай дзяржаўнай Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармоніі новага дырэктара. Ім стаў Аляксандр Пятровіч, які на працягу апошніх гадоў узначальваў дзяржаўную тэатральна-відовішчную ўстанову “Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь”.