Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны падтрымала прапанову аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу “Беларускае мастацтва выцінанкі”, паведамляе Тэлеграм-канал Міністэрства культуры.
Ініцыятарам падрыхтоўкі адпаведнай прапановы выступіла Міністэрства культуры, па просьбе якога аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам сумесна з установамі культуры і навуковымі арганізацыямі вывучаны і зафіксаваны сучасны стан бытавання мастацтва выцінанкі на тэрыторыі Беларусі.
На сёння ў нашай краіне носьбітамі мастацтва выцінанкі з’яўляюцца каля 100 майстроў, сярод якіх 11 маюць ганаровае званне “Народны майстар Беларусі”.