У той самы час, чамусьці ў форуме не ўзялі ўдзел яго заўсёднікі, уключна з родапачынальнікам — знакамітым тэатрам InZhest. Таму казаць пра адлюстраванне зрэзу айчыннага пластычнага і эксперыментальнага тэатру гэтым разам не выпадала. Затое ўдзячныя гледачы сталі сведкамі цэлага россыпу яркіх і захапляльных імгненняў — асобных фрагментаў арт-працэсу, прычым не толькі беларускага, але і сусветнага.
Фота Сяргея ЖДАНОВІЧА