Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
“Залаты Дзюк” для беларускага “Крышталю”
— “Крышталь” — найлепшая карціна, якую я бачыла за апошнія гады! — кажа мне кінапракатчыца з Азербайджана ў таксоўцы да аэрапорта. Адэскі міжнародны кінафестываль, які завяршыўся 21 ліпеня перамогай гэтай стужкі беларускай аўтаркі Дар’і Жук, засведчыў дзве важныя рэчы. Па-першае, у сваё кіно варта верыць. Гран-пры аднаго з буйных форумаў Усходняй Еўропы, які прысуджаецца па выніках глядацкага галасавання — нібы званочак для астатняга свету прыглядзецца да беларускага кінематографа. Па-другое — у сваё кіно варта ўкладацца, як гэта робіцца ў той жа суседняй Украіне. Толькі ў нацыянальных конкурсах, якіх у праграме фэсту было два, спаборнічалі за перамогу 5 свежых паўнаметражных стужак і 13 кароткаметражак. Яшчэ два ўкраінскія фільмы ўдзельнічалі ў асноўным міжнародным спаборніцтве. Гэта ўсё — да пытання кінаіндустрыі, якая развіваецца ў суседзяў упэўнена. Жанравы дыяпазон вельмі розны — ад спартыўнай драмы да дакументальнай стужкі пра тэатральны фестываль. Але амаль ва ўсіх украінскіх фільмах пульсуе той нерв, які дае іншае адчуванне навакольнай рэчаіснасці.
“Дзякуй, Ігар Міхайлавіч!”
Адной з самых значных падзей сёлетняга “Славянскага базару” стала юбілейная вечарына народнага артыста Беларусі і СССР, старшыні Беларускага саюза кампазітараў Ігара Лучанка. Здавалася, яго чароўныя мелодыі самі луналі ў Канцэртнай зале “Віцебск”, запоўніўшы ўсе яе куточкі і трапляючы ў сэрцы слухачоў.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»