Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Праверка “лайкаў” на трываласць
Фатограф Валерый ВЯДРЭНКА стаў першым, хто выдаў аўтарскі фотаальбом, сродкі якога на дзве траціны належаць тым, каму творчасць і ідэя майстра неабыякавая. Таму падчас сустрэчы фатограф распавёў карэспандэнту “К”, калі “лайкі” ў “Фэйсбуку” — не проста “націсканне на кнопку”, але і “зваротная рэакцыя”, а таксама абазначыў некаторыя праблемныя моманты нашай спадчыны на прыкладзе Лошыцы.
НАЗВАНЫ ЛАЎРЭАТЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ ПРЭМІІ БЕЛАРУСІ
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на гэтым тыдні падпісаў Указ “Аб прысуджэнні Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2016 года”, паведамляе прэс-служба Кіраўніка дзяржавы.
Навошта патрэбны мемарыял
Навіна пра ўзвядзенне мемарыяла ў Курапатах выклікала чакана бурлівую рэакцыю.
Энтузіязм хутка заканчваецца, але...
Ва ўніверсітэце культуры і мастацтваў 21—23 красавіка пройдзе ХІ Міжнародная навуковая канферэнцыя “Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання” імя Зінаіды Мажэйка, арганізавала якую наша кафедра. І сёлета ў падзеі з'явіўся партнёр, які ўдзельнічае фінансава.
Адкрытая арэна
Калі тры з нечым гады таму Вітаўтас ГРЫГАЛЮНАС прыйшоў на працу ў Беларускі дзяржаўны цырк на пасаду яго мастацкага кiраўнiка, адну са сваіх задач на перспектыву ён бачыў у тым, каб стварыць у краіне маштабны цыркавы форум,. Пяцігодкі для ажыццяўлення гэтай мары не спатрэбілася: ужо ў верасні ў сталіцы пройдзе Першы Мінскі міжнародны фестываль цыркавога мастацтва (да 950-годдзя горада).
І зноў пра міфы нашага кіно
Лёс творцы нагадвае амерыканскія горкі — немагчыма ўявіць, куды жыццёвыя рэйкі накіруюць. Ці спадзяваўся рэжысёр Вячаслаў Нікіфараў, вядомы беларускаму гледачу яшчэ з савецкіх часоў, што праз 15 гадоў працы на расійскім кінарынку ён зноў стане запатрабаваным на “Беларусьфільме”? Але абставіны склаліся так, што з пачатку года майстар займае пасаду намесніка генеральнага дырэктара па творчых пытаннях (неафіцыйна — мастацкага кіраўніка) кінастудыі. Сам Вячаслаў Аляксандравіч прызнаецца: для яго гэта амаль апошні шанц аддаць талент роднай студыі, Беларусі.
Метафізіка без спецэфектаў
Невялікі падвальчык мінскага “бара ili клуба” нечым нагадвае той тэатр “не для ўсіх, толькі для вар’ятаў”, куды выпадкова завітаў герой рамана Гесэ “Стэпавы воўк”. Далейшая дзея хіба ўмацоўвае гэтыя алюзіі. Спярша на шкляных дзвярах, якія замяняюць шырму ў тэатры ценяў, з’яўляюцца абрысы чалавечай фігуры, затым гучыць паэтычны тэкст пра сон усяго, што ёсць і ў гэтым свеце, і па-за ім. Тэатр, які стварае вядомы берлінскі рэжысёр Рыгор КОФМАН — і трывіяльны і ўзнёслы адначасова. Гэты тэатр нельга назваць ані авангардным, ані традыцыйным — ён, як падаецца, наогул не “ад гэтага часу”. Акцёр агучвае тэкст, музыканты граюць — здавалася б, што можа быць звычайней? І ніякіх эфектных сучасных прыёмаў! Тым не менш, метафізіка аўтарскага подыху гэтай дзеі, безумоўна, уласцівая, прычым дасягаецца яна надзвычай простымі сродкамі.
Прыгоды беларускіх бібліятэкараў за акіянам
Дэлегацыя айчынных бібліятэкараў пабывала ў ЗША. Нататкі ад візіту — ад адной з яго ўдзельніц.
“Бог правядзе па жыцці лепш, чым самы дасканалы навігатар”
Адразу пасля вітання падчас сустрэчы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Арцыбіскуп, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Тадэвуш КАНДРУСЕВІЧ прыязна зазначыў: “Нават яшчэ не пабачыўшы вас, а толькі прачытаўшы спіс удзельнікаў сустрэчы, падумаў: “Апынуся ў такім таварыстве “адным у полі воінам”. Але я ніколі не ўцякаю ад журналістаў. Нават калі не магу адказаць на пытанні, прызнаюся ў тым. Зрэшты, апошняе — заўжды добрая нагода, каб папоўніць свае веды, хаця б нешта “прагугліўшы”. Урэшце, такім і мусіць быць фармат рубрыкі “Рэдакцыя плюс…”: крыху нечаканы, але з унікальнай магчымасцю глыбокай і шматграннай размовы. Гэтым разам яна была нават больш працяглай, чым звычайна. Тое не дзівіць: пытанні падрыхтаваў кожны журналіст рэдакцыі, і літаральна ўсе пажадалі задаць іх Мітрапаліту асабіста.
Пра кнігі з чамаданаў, полацкага Джагера і “пагранічны” валейбол
У сацыяльных сетках праскочыла навіна: расіянам збіраюцца раздаваць спісаныя бібліятэчныя кнігі для таго, каб працягнуць іх жыццё. Ідэя, на мой погляд, выключна слушная: які ўжо год, да прыкладу, не магу знайсці па букіністыках усе дэтэктыўныя раманы Віктара Проніна. Інакш кажучы, я ў спісаным парыўся б. Патэлефанаваў спецыялістам: “Наколькі лёгка ўзяць дый раздаць такія кнігі?” Аказваецца, проста немагчыма: “Спісанае неабходна здаваць у макулатуру ці можна па акце перадаць нейкай установе: школе або турме…” Карацей, быць мне без Проніна.
Ці толькі ў пандусе справа?
Патэлефанаваў у некалькі аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкамаў, пацікавіўся, ці ёсць у работнікаў культуры банк даных па інвалідах-калясачніках, людзях з праблемамі слыху і зроку. Шчыра скажу: зразумелі мяне не адразу. Перайшоў на бюракратычную мову і паспрабаваў давесці, што інваліды — таксама падпадаюць у прастору культурнага абслугоўвання, прычым не раз на год у адмысловы дзень. І наяўнасць пандусаў не зняла цалкам праблему безбар’ернай культурнай прасторы. У адказ мяне запэўнілі, што ў пэўных аматарскіх аб’яднаннях ёсць і людзі з фізічнымі абмежаваннямі здароўя.
Таямніца Міцкевіча па мячы
Нядаўна “К” завяршыла публікацыю цыкла артыкулаў, прысвечаных аднаму з самых спрэчных пытанняў генеалогіі Адама Міцкевіча, а менавіта — паходжанню маці паэта. Былі ўпершыню прадстаўлены дакументы, сярод якіх метрыка хросту Барбары і яе сястры-блізняткі з Маеўскіх. Гэтым разам асветлім некаторыя “зацемненыя” месцы радаводу паэта па мячы, то бок саміх Міцкевічаў. Аўтар і сам не чакаў таго, у які гістарычны вадакрут ён патрапіць...

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»