Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Тэатр і яго дзень: заслужаны выхадны
У тыдзень паміж Міжнародным днём лялечніка і Міжнародным днём тэатра беларускія тэатральныя калектывы нярэдка прапануюць адну з прэм'ер сезона. Сёлета гэту традыцыю падтрымаў, у прыватнасці, Беларускі дзяржаўны тэатр лялек, які прадставіў беларуска-італьянскі праект "Пансіён "Belveder", зрэжысаваны пастаноўшчыкам з Мілана Матэа Сп'яцы. Гэты спектакль, дарэчы, — ужо другі ягоны праект з нашымі трупамі ў 2017-м, абвешчаным Годам італьянскай культуры ў Беларусі. А пра некаторыя іншыя падзеі, якімі насыціцца ўласна 27 сакавіка можна прачытаць на гэтай паласе "К".
“Там будзе мемарыял“
У бліжэйшы час ва ўрочышчы Курапаты створаць мемарыяльны комплекс. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з працоўным калектывам ЗТАА “Арвібелагра“, перадае карэспандэнт БелТА.
А хор жыве ў ёй!..
У Беларускай дзяржаўнай філармоніі 20 сакавіка прагучаў урачысты канцэрт, прысвечаны юбілею народнай артысткі Беларусі, галоўнага дырыжора і кіраўніка Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы Людмілы Яфімавай.
Інтэрв'ю з Мітрапалітам
У адным з наступных нумароў газеты "Культура" чытайце вялікае інтэрв'ю Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якое падрыхтавана ў рамках праекта "Рэдакцыя плюс..."
"Віцебск" пачаўся ў Мінску
У Маладзёжным тэатры эстрады шляхам фінальнага адбору і галасамі членаў журы былі вызначаны “стары і малады”: тыя, хто будуць прадстаўляць нашу краіну, адпаведна, на XXVI Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2017” і XV Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе “Віцебск-2017”.
Адзін у полі не танцор
У “К” № 11 мы разважалі пра пераемнасць традыцыйнай танцавальнай культуры. У працяг тэмы хочацца засяродзіцца на грамадскіх ініцыятывах у гэтай сферы, балазе танцавальныя вечарыны набываюць папулярнасць па ўсёй Беларусі.
Клубная саната для саламянай скрыпкі
Працягваем знаёміцца з культурай Глускага раёна. У полі зроку — вёскі Бабірова і Калацічы. Цікавіла, як і заўжды, літаральна ўсё, але ў першую чаргу — асобы, на якіх і трымаецца сельская культура. І, натуральна, мы іх сустрэлі ды папоўнілі “калекцыю” неабыякавых людзей.
Фестываль “не выходзячы з дому”?
На выніковай калегіі Міністэрства культуры Беларусі былі ўзнагароджаны пераможцы Рэспубліканскага конкурсу праектаў і ініцыятыў творчай моладзі “Геній-стартап”. Але далейшая рэалізацыя гэтых праектаў патрабуе ўдзелу многіх асоб і арганізацый, зацікаўленых у прасоўванні і папулярызацыі айчыннай культуры. На сваіх старонках “К” раскажа пра некаторыя праекты-пераможцы і іх аўтараў — з надзеяй на плённы працяг.
Наш след і праекцыя на Беларусь
Гучнае грамадскае абмеркаванне лёсу Курапатаў зноў увідавочніла праблему асэнсавання мінулага. Тэма сталінскіх рэпрэсій, іх ахвяр, тэма Халакоста і лагераў смерці — колькі мемарыялаў, праграм, сур’ёзных захадаў па асэнсаванні гэтых падзей маем? Колькі музеяў? Ці ёсць у беларускіх установах культуры сталыя экспазіцыі, якія робяць спробу грунтоўнага даследавання і размовы з сучаснікам пра трагічныя старонкі гісторыі? Якім чынам, нарэшце, фарміруецца культура нашай памяці?
Прыгоды беларускіх бібліятэкараў за акіянам
Дэлегацыя айчынных бібліятэкараў пабывала ў ЗША. Нататкі ад візіту — ад адной з яго ўдзельніц.
“Палац”, які пабудаваў лагістыку легенды
Урэшце, праз паўтара тыдня ў Мінску не толькі гурт “Палац” справіць 25-годдзе канцэртам, але і ягоны лідар Алег Хаменка адзначыць сваё 50-годдзе. Фронтмэн, не адмаўляючы культавасць сваёй каманды, усё ж сумняваецца, што яна зможа сабраць поўную залу — надта ўжо неаднастайная армія яе прыхільнікаў. Адны з іх ходзяць на ўсе запар канцэрты ансамбля, іншым не даспадобы пафасныя пляцоўкі, трэцім падавай традыцыйныя праграмы бэнда, чацвёртыя з задавальненнем адцягваюцца на “палацаўскiх” дэнс-сэтах. Нейкі агульны зрэз аматараў творчасці “Палацу” і ўяўляла сабой частка журналісцкага калектыву “К”, што запрасіла Алега Георгіевіча (апроч усяго — старшага выкладчыка кафедры рэжысуры эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў) у рубрыку “Рэдакцыя плюс...” і закідала яго самымі рознымі пытаннямі...
Зусім не пра жаночае
Стэрэатыпы свядомасці вылучылі жаночаму мастацтву трывалы дыяпазон тэмаў — ад легкадумнай лірычнасці і “мілаты” да няўрымслівага змагання за права “людзьмі звацца”. Выстава “Чысціня і гігіена”, што адкрылася ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў напярэдадні прафесійнага свята прадаўцоў цюльпанаў, не проста нязмушана, але рашуча абвяргае гэтыя ўяўленні — яна іх увогуле ігнаруе. Праект атрымаўся грунтоўным і прадуманым, глыбокім і прачулым, праблемным і сацыяльным у самым лепшым сэнсе слова. І хаця ўдзел у ім прынялі выключна прадстаўніцы “найлепшай паловы”, ён зусім не пра “сваё жаночае”. Хутчэй, пра чалавечае, калі на тое пайшло.
Прэцэдэнт скасавання прэцэдэнту?
Ад Веткі да Гомеля няма і 20 кіламетраў. Каб не чарнобыльская навала, раённы цэнтр даўно стаў бы мікрараёнам цэнтра абласнога. Прынамсі, яшчэ на пачатку 1980-х ішла гаворка аб адкрыцці тралейбуснага маршрута паміж згаданымі гарадамі. Але ў 1986-м здарылася тое, што здарылася. Я жыву цяпер у Мінску, але застаюся, як мне падаецца, патрыётам роднай Веткаўшчыны. І калі работнікі культуры Беларусі даведваюцца, адкуль я родам, рэакцыя ў іх заўжды адзіная: “А! Знакаміты музей! Шкляраў, Нячаева!” Я гэтым вельмі ганаруся. Сённяшняя гаворка — менавіта пра гонар.
Удзел бульдозера ў рэстаўрацыі Крэва
На мінулым тыдні Інтэрнэт успеніла сенсацыйная навіна: “Крэўскі замак пачалі разбіраць бульдозерам!” У якасці доказу, прыводзіліся фота, зробленыя неабыякавым падарожнікам. Натуральна, адказам стаў магутны выплеск адрэналіну на форумах ды ў сацсетках. Калі недзе ў закутках Сеціва нарэшце з’явіліся каментарыі спецыялістаў, стала адразу зразумела, што ніякай сенсацыяй ў замку і не пахне. Але тыя СМІ, якія растыражавалі “качку”, чамусьці ўстрымаліся ад яе абвяржэння.
Пра харызму,“Арт-мажор”, Скарыну і мажарэтак
Музычна-адукацыйны праект “Беларусь-тур” паспрыяў таму, што ў Бабруйску, культурнай сталіцы 2017 года, прайшоў канцэрт беларускага віртуоза-акардэаніста Ігара Квашэвіча. Пра гэта паведамляе намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Бабруйскай дзіцячай школы мастацтваў № 1 імя Яўгена Цікоцкага Таццяна Сінькова. Потым музыка правёў сярод вучняў і педагогаў майстар-клас.
Дзе знакі прагрэсу?
Мастакі, дызайнеры, музейшчыкі ды іншыя прадстаўнікі арт-сферы ведаюць Пятра ВАСІЛЕЎСКАГА найперш як журналіста, які мае ўласны погляд на тое, што адбываецца ў нашай культурнай прасторы. З мінулага ж года ён з’яўляецца старшынёй секцыі крытыкі Беларускага саюза мастакоў. Таму гэтае інтэрв’ю менавіта пра ўсім нібыта вядомае, але, магчыма, не зусім зразумелае, а таксама пра тое, чаго можна чакаць ад мастацкай крытыкі ў перспектыве, зыходзячы з нашай культурнай рэчаіснасці.
Праўдзівыя купалаўцы
Малады артыст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Максім Карасцялёў дастае са сваёй скураной сумкі цераз плячо вялікага памеру светла-карычневы канверт і кладзе яго на стол. “Унушальны пачак!” — кажу яму я. У канверце — аддрукаваныя на шчыльнай паперы кадры з акцёрамі-купалаўцамі розных пакаленняў, каго Максім здымае цягам тых некалькіх гадоў, што працуе ў трупе.
Парабалічны компас лёсу
…А той трагічны дзень 28 верасня 1976-га я добра помню. Гэта здарылася ў памяшканні будынка Саюза мастакоў БССР (дом № 23), які тады размяшчаўся на рагу Кастрычніцкай плошчы і Ленінскага праспекта (цяпер праспект Незалежнасці, зараз там уваход у станцыю метро “Кастрычніцкая”). Ішло пасяджэнне Выставачнага камітэта па заключэнні дагавораў з мастакамі да наступнай выставы, прысвечанай 60-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі. На чале выстаўкама быў Міхаіл Савіцкі, а я як мастацтвазнаўца і сакратар праўлення Саюза мастакоў БССР — членам гэтага камітэта.
Сямейныя таямніцы Дуніна-Марцінкевіча
У першай частцы серыяла “Сямейныя таямніцы Дуніна-Марцінкевіча” (№ 46 за 2016 год) я распавёў пра двух сясцёр Вінцэнта: Юлію і Алену-Ганну. Іх імёны былі вядомыя гісторыкам літаратуры. Але біяграфія “самага вывучанага класіка” настолькі багатая на сямейныя таямніцы, што цяпер, мабыць, у першы раз мы можам назваць імя і ў асноўных рысах абмаляваць біяграфію яшчэ адной яго сястры — Францішкі. Праўда, у адрозненне ад двух першых, не роднай, а адзінакроўнай, народжанай ад першага шлюбу Яна Марцінкевіча — з Людавікай Рыкачэўскай.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»