У адборы да дзіцячага “спаборніцтва” могуць прыняць удзел грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 7 да 12 гадоў уключна на апошні дзень тэрміну правядзення фэсту, што заявілi пра сябе сваімі поспехамі ў міжнародных або рэспубліканскіх музычных конкурсах і фестывалях. Прэтэндэнты на месца ў другім конкурсе павінны таксама быць грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, але ўжо ва ўзросце ад 18 да 31 года ўключна на апошні дзень тэрміну правядзення форуму, якія маюць вопыт канцэртных выступленняў і таксама заявілi пра сябе поспехамі за мяжой ці ў краіне.
Эстафету па выяўленні лепшых адкрые Гродна. Следам яе прымуць Гомель (25 лістапада), Мінск (7 снежня), Баранавічы і Віцебск (9 снежня), Магілёў (14 снежня) і зноў сталіца (18 снежня).
Для тураў суіскальнікам неабходна падрыхтаваць: для дзіцячых — эстрадную песню на ўласны выбар, якая найбольш ярка адлюстроўвае іх выканальніцкае майстэрства і артыстычныя здольнасці; для дарослых — эстрадную песню беларускага аўтара на беларускай мове з тымі ж характарыстыкамі. Рэгіянальныя журы адбяруць па 5 удзельнікаў ад кожнай вобласці і Мінска, якія і выйдуць у другі адборачны этап.