Так, згодна з Указам, медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны кампазітар Яўген Алейнік, метадыст аддзела краязнаўства і пошукавай работы Абласнога цэнтра творчасці (Магілёў) Мікалай Барысенка, артысты драмы — вядучыя майстры сцэны Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі” Вераніка Буслаева, Дзяніс Паршын і Наталля Халадовіч.
Уганараваны медалём Францыска Скарыны артыст-вакаліст (саліст) Гродзенскай капэлы Марына Гаравая і артыст камернага аркестра —вядучы майстар сцэны ўстановы Людміла Нікіціна.