Старшы тэхнік Л.Разумава, касманаўт Г.Берагавой, інжынер І.Маляўская. |
“Гэта быў эксперыментальны курс, — распавядае яна, — і спецыяльнасць была закрыта пасля нашага выпуску. Але мне пашчасціла атрымаць такую прэстыжную прафесію на адзіным падобнага кшталту факультэце ва ўсім Савецкім Саюзе”.
На курсе вучыліся хлопцы і дзяўчаты не толькі з Беларусі, але і з Краснаярска, Сызрані, Новасібірска, — геаграфія навучэнцаў ахоплівала ўвесь Саюз. Студэнтаў вучылі і звычайнай тэхніцы фатаграфіі, але выкладалі і такія спецыфічныя курсы, як “аэрафотаздымкі”, “здымкі пад вадой”.
Адукацыя была сапраўды унікальнай, але патрабавала належнай базы. Па словах Людмілы Калістратаўны, адсутнасць адпаведных умоў для развіцця кафедры і паўплывала на тое, што спецыяльнасць была закрыта.
“А на Байканур я патрапіла праз размеркаванне мужа, — расказвае далей фотакінааператар. — Ён скончыў Пушкінскае ваеннае вучылішча па спецыяльнасці “ваенны будаўнік”, і нам прапанавалі, на выбар, паехаць або ў Ціксі, або на Байканур. Мы выбралі апошняе”.
Першыя паўгода на касмічнай станцыі Людміла Калістратаўна працавала ў гаспадарчай службе ў будаўніча-вайсковай частцы. А з 1966 яе ўзялі ва Упраўленне ракетных войск.
У яе абавязкі ўваходзілі фота— і кіназдымкі сустрэч касманаўтаў з дэлегацыямі, праяўка фатаграфій, напісанне справаздач па ўсіх узлётах і пасадках, друкаванне бортжурналаў…
На станцыі панаваў жорсткі рэжым сакрэтнасці. Існавала асаблівая працэдура друкавання здымкаў. На кожным работнік павінен быў ставіць сваю асабістую пячатку, подпіс.
“Мы неслі адказнасць за кожны свой здымак, — дзеліцца згадкамі Людміла Калістратаўна. — Нішто нідзе не павінна было знікнуць. Каб не згубіць ніводны зФотаздымак Л.Разумавай. Вываз ракеты на старт |
Фатаграфаваць запускі ракет даручалі толькі мужчынам-афіцэрам фотакінааддзела. “Каралёў лічыў, што жанчыны прыносяць няшчасце, і таму нас да здымак іспытаў і запускаў не дапускалі”, — кажа Людміла Разумава. Гэта было, урэшце, і небяспечна, дадае яна, і таму ўсе запускі ракет, паспяховыя і не зусім, маладыя жанчыны назіралі, седзячы на даху дамоў.
Аварый здаралася шмат. І бачыць іх было заўжды сумна і балюча. “Навокал — стэп, — распавядае Людміла Калістратаўна, — і нам з дзяўчатамі з даху ўсё бачна было даволі ясна. Сполахі, потым дрыжанне, нарэшце, зыркае полымя, — і мы бачым, як у неба ўздымаецца ракета. Пэўны час ляціць, а потым ад яе адыходзіць ніжняя частка, і — пачынаецца падзенне…”,— распавядаючы пра катастрофу, жанчына мяняецца ў твары. “Гэта было вельмі страшна, нават і слоў не падбярэш, як страшна”, — кажа яна.
Да грамадства даходзілі толькі “афіцыйныя версіі” падзей пра гібель касманаўтаў і аварыі. Сеня многія, раней сакрэтныя, факты сталі вядомы ўсім, а ў той час і ў лістах да сваякоў служачыя не маглі напісаць праўду. “Усё правяралася, — расказвае Людміла Калістратаўна, — нікому, нічога, нідзе”. Пад час здымак афіцыйных сустрэч касманаўтаў з прадстаўнікамі ААН, прэсай, на канферэнцыях заўжды прысутнічалі афіцэры з асобага аддзела. “Мы мусілі іх ведаць у твар. І потым, праяўляючы фатаграфіі, згодна зКасманаўт А. Ляонаў і Л. Разумава. |
За дваццаць гадоў з — 1965 па 1985 — Людміла Калістратаўна назірала лёсы больш чым пяцідзесяці экіпажаў караблёў. Акрамя як фатографам і кінааператарам, працавала яшчэ і ў архіве.
“Усё было раскладзена і падклеена, расфасована па асобных скрынках,— распавядае яна, — фотаздымкі перад стартам, на канферэнцыі, прэс-канферэнцыі і пасля запуску”. Кожны экіпаж — са сваім лёсам, многія — з трагічным. Пасля аварыі ў архіў паступалі і здымкі з няўдалых запускаў.
“Усе касманаўты былі вялікімі жыццялюбцамі, — гаворыць Людміла Разумава. — Здалёк яны выглядалі ці не багамі, а пры асабістай сустрэчы высвятлялася, што яны самыя звычайныя людзі. Прыгожыя, мужныя, самаадданыя, але зямныя, з нашай планеты. І звычайныя чалавечыя радасці ім зусім не чужыя”.
Да прыкладу, распавядае фатограф, Аляксей Ляонаў вельмі любіў расказваць анекдоты, маляваў цудоўныя шаржы на сяброў, проста запальваў усіх сваёй прагай да жыцця. Вельмі любіў рыбачыць і з ахвотай потым расказваў саслужыўцам рыбацкія байкі.
Пра Пятра Клімука і Уладзіміра Кавалёнка Людміла Калістратаўна гаворыць з асаблівай цеплынёй. “Гэта адны з самых адкрытых і душэўных касманаўтаў, — кажа яна. — Яны ўмелі і пажартаваць, і са спагадай аднесціся да чужой бяды. Уладзімір Васільевіч і да гэтай пары такі ж адкрыты і вясёлы чалавек: як бачыш яго — адразу настрой узнімаецца”.
З касмічных будняў Байканура жанчына ўзнаўляе зусім неверагодную гісторыю. “Аднойчы ў нас хтосьці скраў скафандры касманаўтаў,— дзеліцца яна. — Скандал быў неверагодны: адзін з касцюмаў прызначаўся для індыйскага касманаўта Шармы Ракеша, які ўваходзіў у экіпаж ракеты “Саюз-Т-11”. Індус-касманаўт блаславіў свой касцюм у будыйскім храме, а тут высветлілася, што скафандр знік”. Касманаўт адмовіўся ляцець у іншым касцюме, і савецкім службам прышлося прыкласці максімум намаганняў для таго, каб адшукаць прапажу. “Касцюмы знайшліся… ў Пружанах, — расказвае Людміла Калістратаўна. —Экіпаж “Саюза-Т-10” : Л.Кізім, Г.Салаўёў, А.Ацькоў. |
“Прайшло ўжо нямала гадоў, як я пакінула Байканур, — кажа жанчына, — а мне здаецца, што гэта было толькі ўчора. Усё, што адбылося са мной потым, ніяк нельга параўнаць з жыццём на Байкануры. Мы адчувалі сябе далучанымі да вялікіх падзей, да гісторыі, што адбывалася на нашых вачах. І няхай не мы асабіста ляталі ў космас, але давялося бачыць тых людзей, хто рабіў гэта, хто вяртаўся адтуль. Пасля працы на Байкануры ўсё здаецца неістотным, дробязным, звычайным, нібыта там у мяне было жыццё, а цяпер — усяго толькі рэпетыцыя”.
Занатавала Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ