Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
"...Ваяж ІІ"
У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі ідуць рэпетыцыі сцэнічных замалёвак “Тэатральны ваяж ІІ”. Пастаноўка створана пры падтрымцы Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Театро” (Беларусь), французскай тэатральнай асацыяцыі “Demain le Printemps” (Францыя), РТБД і выкладчыкаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. 27 і 28 жніўня гледачы пабачаць вакальныя, пластычныя, акрабатычныя, танцавальныя і драматычныя нумары ў выкананні акцёраў з Еўропы.
Канцэпцыя не складаецца…
Некалі ў фае нашага Вялікага тэатра натрапіла на столік з дыскамі. Перабіраючы звыклыя кампакты з класічнай музыкай, нечакана ўбачыла дыск “Казкі і байкі ад нашых знаёмых” у выкананні дэкламатара Белдзяржфілармоніі Валерыя Саберава. Змест аказаўся проста шыкоўным! Англійскія дзіцячыя песні ў перакладзе Самуіла Маршака, творы Доктара С’юза, Таццяны Макаравай, Яна Бжэхвы, Генрыха Сапгіра, Юльяна Тувіма, Эдуарда Успенскага і іншых. Дыск ухапіла “на выраст” і не прагадала: літарально штодзень чую з дзіцячага пакоя чароўны голас Валерыя Фёдаравіча. Засмучае толькі, што за шэсць апошніх гадоў наша хатняя аўдыябібліятэка папаўняецца, у асноўным, расійскімі выданнямі. Дзе ж арыгінальныя айчынныя аўдыяспектаклі?
“Каляровы шлях” як галерэя
У культурным жыцці Оршы адбылася знакавая падзея. Напрыканцы ліпеня ў горадзе адкрылася першая прыватная мастацкая галерэя “Каляровы шлях”. Яна размясцілася ў новым будынку па вуліцы Астроўскага, 11. Ініцыятарам яе стварэння стаў вядомы прадпрымальнік Мікалай Сінякоў.
Што нашаптала лістота ў Райцы?
Калі быў надрукаваны матэрыял Яўгена Рагіна і Кастуся Антановіча “Базавая велічыня для новага адліку” (“К” № 26), мы з жонкай Вікторыяй якраз знаходзіліся ў Райцы.
У школе, у рэстаране, у абрадах...
Зараз у нашым ансамблі 7 чалавек: дзве скрыпкі, саксафон, басэтля, я на сінтэзатары граю і дзве салісткі, якія часам граюць на бубне. Яўрэйскае паходжанне толькі ў мяне, астатнія — аматары музыкі са спецыяльнай адукацыяй. Калісьці, яшчэ ў 1990-я, мяне сустрэла старшыня яўрэйскай суполкі Бабруйска і сказала прыкладна наступнае: “Яўген, ты музыкант? Дык стварай пры абшчыне ансамбль!” А яўрэйская абшчына, дарэчы, у Бабруйску сёння налічвае каля чатырох з паловай тысяч чалавек — другая па велічыні ў Беларусі пасля мінскай.
Будоўля пад кантролем
13 жніўня ў Нацыянальным прэс-цэнтры прайшла прэс- канферэнцыя “Аб захаванні гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”. На пытанні журналістаў рэспубліканскіх і замежных СМІ адказвалі намеснік Міністра культуры нашай краіны Аляксандр Яцко і начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ігар Чарняўскі.
Унікальнае… гумно
Навальніца, якая пракацілася па Беларусі некалькі тыдняў таму, нарабіла шкоды і ў знакамітай сядзібе Рэйтанаў у Грушаўцы. Паваленыя дрэвы і вецце ўжо прыбралі валанцёры з розных куткоў краіны пры непасрэдным і самым актыўным удзеле старшыні Начаўскага сельвыканкама Вячаслава Новіка. Значную падтрымку аказалі і раённыя ўлады Ляхавіччыны. Прадастаўлены імі трактар для вывазу ламачча толькі за адзін дзень зрабіў дзесяць рэйсаў з прычэпам, поўным да бартоў. Але ці не самы згубны вынік стыхіі пакуль не ліквідаваны. Адна з сядзібных пабудоваў — старое драўлянае гумно — сёння, лічы, пазбаўлена даху.
За два месяцы да новага ЦСМ
Праз два месяцы ў нашай краіне мусіць запрацаваць Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Адпаведную пастанову аб стварэнні дзяржаўнай установы змяшанага тыпу 10 жніўня прыняў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.
“Кроў” кепска прыжываецца. Справа ў кватэры?
Культура, асабліва сельская, няўхільна старэе. Перадпенсійны век — ці не норма для вясковых кадраў. Знясілены “культурны” арганізм патрабуе неадкладнага ўлівання свежай крыві. “Донараў” (ССНУ і ВНУ) хапае, а вось “кроў” прыжываецца кепска. Ва ўстановах культуры райцэнтраў кадравая сітуацыя больш-менш стабільная, а вось на вёсцы — вакансіі, вакансіі, вакансіі… Дык што рабіць? Як паказвае журналісцкая практыка, маладыя спецыялісты ад культуры, якія не вытрымалі выпрабавання сялом, наракаюць збольшага на мізэрныя заробкі. Спецыялісты з пэўным стажам хочуць працаваць, але ім для самапавагі не стае сталага жытла: не ў інтэрнаце, а ў райцэнтраўскім шматпавярховіку ці ў аграгарадоцкім катэджы. Ні першыя, ні другія патрэбы свае задаволіць не могуць. Таму асвойваюць, так бы мовіць, сумежныя спецыяльнасці. Прычыны кадравага калапсу вядомыя кожнаму: астаткавы прынцып фінансавання галіны. Але патрабаванні да яе эфектыўнасці ніхто не адмяняў. Словам, пытанне “Што рабіць?” па-ранейшаму актуальнае. Для таго, каб прасачыць, як яно вырашаецца на месцах, да удзелу ў онлайн-канферэнцыі былі запрошаны намеснік старшыні Веткаўскага райвыканкама Сяргей КОНЧЫЦ, начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі: Ашмянскага раёна — Галіна БАЛІНСКАЯ, Навагрудскага — Марына ШАБАНОВІЧ, Дзяржынскага — Наталля СІНЮКОВІЧ, Бярозаўскага — Таццяна КАВАЛЁК, Дубровенскага — Людміла ДУДАРАВА, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шклоўскага райвыканкама Галіна ВАЛОЗІНА, вядучы метадыст аддзела методыкі Дзяржынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Кацярына ГРАНІК.
Класы, “лабы”, а галоўнае — аналіз
Гэтым разам мы завяршаем знаёмства з бостанскім Музычным каледжам Бэрклі ў ЗША, які лічыцца адной з вядучых вышэйшых музычных школ свету. Дапамагае нам сваімі маналогамі наш зямляк — першы з беларусаў навучэнец гэтай установы — Андрэй КАЦІКАЎ. Як і абяцалі, у другой часцы артыкула — пра тэму матывацыі пры навучанні музыцы.
“Кармэн”. Версія нумар...
У канцы сезона на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатры оперы і балета Беларусі з’явілася новая пастаноўка “Кармэн” Жоржа Бізэ. Ці пераўзышла яна ранейшыя сем? І ў чым яе адметнасць?
Аўдыя & Відэа-17
Ліпеньскія аўдыя/відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць лідар гурта “Стары Ольса” Зміцер САСНОЎСКІ (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура” Алег КЛІМАЎ (B.).
“Разгарнуць гранат” у лімонны свет
Пачатак жніўня ўзрадаваў аматараў мастацтва адкрыццём адразу дзвюх выставак — “Неба” Аляксандра Сільвановіча з Гродна і “Свет. Прастора. Час” віцебскага мастака Аляксея Пшанко. Мастакі маюць магчымасць сваімі ўласнымі сродкамі завуалявана ці наўпрост паказваць рэальнасць. Альбо ствараць свой свет — фантазійны ці, абапіраючыся на гісторыі і легенды, “рэканструяваны”. У любым выпадку твор будзе з’яўляцца своеасаблівым кодам з сімвалаў і вобразаў.
Хто па што ў Шчучын едзе?
Ці не кожны раённы цэнтр нашай краіны мае сваю арыгінальную архітэктурную і культуратворчую парадыгму. Шчучын не з’яўляецца выключэннем — невялікі ўтульны горад, куды хочацца прыехаць не толькі, каб пакаштаваць смачнага мясцовага сыру, але і пазнаёміцца з культурным жыццём. На што здольны ў гэтым плане горад мы даведаемся ў поўнай меры ўжо менш чым праз месяц, калі тут адбудзецца Дзень беларускага пісьменства. Пакуль жа гутарым пра дасягненні і клопаты сферы з намеснікам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандрам АМШЭЕМ.
Жыў-быў дойлід…
Сустракаюцца ў жыцці людзі, пра якіх назаўсёды застаюцца светлыя згадкі, таму што жылі яны шчыра і адкрыта, з дабром і разуменнем ставіліся да ўсіх, хто быў побач, сумленна і з душой рабілі любімую справу, даючы магчымасць вырастаць свайму таленту і тым самым паказваючы добры прыклад вучням. Такім адметным чалавекам быў вядомы беларускі дойлід, педагог, акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры, прафесар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта, член Саюза архітэктараў Беларусі, аўтар шматлікіх артыкулаў і шэрагу дапаможнікаў і падручнікаў па забудове і планіроўцы селішчаў Анатоль Кудзіненка.
З "Дыярыушаў" Акадэміі...
Праект “Дыярыушы”, прымеркаваны да 70-годдзя Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, засведчыў вельмі важную для нашай нацыянальнай культуры акалічнасць: сёння новае пакаленне прафесіяналаў сферы рыхтуюць тыя, хто атрымаў прафесійную адукацыю ў Беларусі. А праз гэта забяспечваюцца пераемнасць традыцый і паступовасць развіцця. Гэта, калі хочаце, чыннік культурнай самадастатковасці нацыі. Хтосьці можа спытаць, а што тут асаблівага? Гэта ж натуральна, так і павінна быць! Пажадана, каб так было, але здараецца названае не заўжды і не паўсюль. Доўгі час з аб’ектыўных прычын “па вялікую навуку” беларускім мастакам даводзілася ехаць у Маскву і Ленінград. А да станаўлення, напрыклад, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Беларускім тэатральна-мастацкім (так тады называлася Акадэмія) спрычыніліся адмыслоўцы са Львова. Я ўжо не кажу пра падрыхтоўку спецыялістаў экранных мастацтваў, чыя alma mater была адна на ўвесь Савецкі Саюз і знаходзілася ў ягонай сталіцы. Сёння ж, бадай, усе значныя асобы ва ўсіх галінах беларускага мастацтва — выхаванцы нашай Акадэміі. Гэта выдатнае дасягненне. А “Дыярыушы” (куратары — студэнты-мастацтвазнаўцы кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў БДАМ) — успаміны тых, хто вучыўся ў БДАМ / БДТМІ. Гэта прыватныя лёсы ў кантэксце вялікай з’явы. Да гэтых успамінаў, сабраных студэнтамі-мастацтвазнаўцамі Акадэміі, навучэнцы творчых спецыяльнасцей адмыслова стварылі свае работы. І цягам некалькіх нумароў "К" пазнаёміць з яскравымі фрагментамі "Дыярыушаў".
ЧАС СВЕЖАГА ПАВЕТРА
На гэтым кадры ў інтэр'еры выставачнага памяшкання Цэнтра сучасных мастацтваў — карціна народнага мастака СССР, народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага "Без вестак зніклыя". Напісаная ў 1990-м, яна як сімвал змены часоў нібы папярэднічае, адкрывае шлях для мастацтва найноўшай эпохі — часу свежага паветра, часу Незалежнасці Беларусі. На гэты тэзіс спрацоўваюць паасобку і агулам работы выстаўкі "Беларусь за гады Незалежнасці. Лепшае", якая, перад экспанаваннем у ЦСМ, дэманстравалася з нагоды Дня Незалежнасці нашай краіны ў Палацы Рэспублікі. У гэтым нумары прапануем пазнаёміцца з экспазіцыяй у рубрыцы "Фотасюжэт нумара", а таксама даведацца пра тое, калі ў Беларусі з'явіцца Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў.
Прыйсці да беларускага
Цягам чатырох субот доўжыўся цыкл канцэртаў “Класіка ля Ратушы”. Праект сабраў сотню ўдзельнікаў-музыкантаў і 40 тысяч прысутных. Канцэрты ішлі ўсяго па дзве гадзіны, але плошча пачынала віраваць задоўга да іх пачатку. А галоўнае, ярка заявіла пра сябе нацыянальная тэма. Толькі што далей (пасля жнівеньскага цыклу канцэртаў “на біс”) — чакаць наступных вулічных праектаў?
Прадпрымальнасць, матывацыя і атракцыі
У той час, як тэмпература ў Мінску ды Гродна біла рэкорды, у Міры праходзіў “Mirum Music Fest”, у Лепелі рыхтаваліся да фестывалю Цмока, а ў Моталі святкавалі “Мотальскія прысмакі”. Менавіта святкавалі, бо віншаванні гучалі не толькі са сцэны: у натоўпе чулася, як жыхары віталі адно аднаго: “Са святам!” А вітальныя словы для маталянаў — не проста словы. Напрыклад, калі ў мястэчку нехта памёр, не прынята казаць “Добры дэнь!”, бо які ж ён добры?

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2019 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»