Валерый Дайнэка і духавая секцыя "Lipnitsky Show Orchestra".
Сола вакала Валерыя Дайнэкі з гітарай Аляксандра Салаўёва ў "Зачарованай".
Ігар Пеня, Валерый Дайнэка і духавікі аркестра.
Падаецца, некаторыя музычныя знаходкі аркестра ўдзельнікі "Беларускіх песняроў" слухалі з вялікай цікавасцю. На фота (на пярэднім плане): Уладзіслаў Місевіч, Аляксандр Кацікаў і Валерый Дайнэка.
Часам артысты аркестра далучаліся да фронтмэнаў канцэрта.
Алег Аверын "інструктуе" залу перад сумеснымі спевамі.
На першым плане - Уладзіслаў Місевіч, на другім - Аляксандр Ліпніцкі.
Песня "Горка!" скончылася "сеансам" масавага вяселля.
У руках ва Уладзіслава Мисевіча, да здзіўлення, дарэчы, некаторых удзельнікаў ансамбля, знайшліся "гаючыя кроплі" і колькі кілішкаў.
...варыянт паклона.
Для запуску "фанкавага калайдара" Аляксандр Ліпніцкі Аляксандра Захарык шукаюць актыўных гледачоў.
А гэта - "калайдар" у дзеянні!
Валерый Дайнэка, Ігар Пеня, Алег Аверын і Аляксандр Салаўёў.
Кветкі Ігару Пеню і Валерыю Дайнэку ад прыхільнікаў розных пакаленняў.
Леанід Тышко і Уладзіслаў Місевіч - артысты з тых самых "Лявонаў" і першага складу "Песняроў".
Леанід Тышко чытае свой верш з такімі радкамі:
"Я еще объявлюсь, прилечу на большом самолете,
И, сливаясь с потоком, шагну на Проспект «Песняров».
Ничего, что еще не назвали, потом назовёте,
Время — мудрый судья, как заметил один острослов".
Акустычна - ад Алега Аверына і электрычна па версіі Аляксандра Салаўёва.
Сола Аляксандра Ліпніцкага.
Аркестранты ў дзеянні.
Сола на ўдарных, хай сабе і жартоўнае, ад духавіка Уладзіслава Місевіча для гледачоў было папраўдзе нечаканым.
Не кожны эстрадны аркестр мае ў сваім складзе арфу.
Аляксандра Захарык выканала разам з Валерыем Дайнэкам "Белавежскую пушчу".
Максім Пугачоў і Уладзіслаў Місевіч.
Каментарыі:
С уважением, Игорь.
Спасибо легендарным исполнителям, дальнейших Вам творческих успехов на всеобщую радость!