— срэбную — наміналам 10 рублёў, пробай сплаву 925, масай 16,81 г, дыяметрам 32,00 мм;
— медна-нікелевую — наміналам 1 рубель, масай 13,16 г, дыяметрам 32,00 мм.
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет — рыфлёная.
На пярэднім баку манет размешчаны: у цэнтры — у абрамленні тэатральных заслон арнаментальны матыў слуцкага пояса, які выкарыстаны ў ілюстрацыях твораў В.Дуніна-Марцінкевіча, уверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у верхняй частцы па крузе — надпісы: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй — 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), пад імі — год чаканкі (на срэбнай справа — проба сплаву).
На адваротным баку манет размешчаны: у цэнтры — рэльефная выява партрэта
беларускага драматурга В.Дуніна-Марцінкевіча; справа — фрагменты тэатральных афіш; уверсе злева па крузе ў два радкі — надпісы: В.ДУНІН-МАРЦІНКЕВІЧ і гады жыцця: 1808 — 1884.
Срэбныя манеты адчаканены якасцю “пруф”, медна-нікелевыя — “пруф-лайк”. Тыраж срэбнай і медна-нікелевай манет — па 3000 штук.
Памятныя манеты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.
Упраўленне інфармацыі
Нацыянальнага банка РБ