Падрыхтаваны рэспубліканскі план мерапрыемстваў, якія пройдуць сёлета ў рамках Года гістарычнай памяці. План уключае ў сябе семдзесят сем мерапрыемстваў, сярод якіх спектаклі, выставы, грамадзянска-патрыятычныя праекты і акцыі, рэспубліканскі конкурс на найлепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі, паказы мастацкіх, дакументальных і анімацыйных фільмаў, мерапрыемствы, прысвечаныя адзначэнню дзяржаўных свят, фестывалі, стварэнне і ўсталяванне памятных знакаў. Мяркуецца, што пасля праглядаў фільмаў, якія плануюць ладзіць для моладзі, перад аўдыторыяй таксама будуць выступаць гісторыкі, журналісты і іншыя эксперты з абмеркаваннем пабачанага. Кінастудыя “Беларусьфільм” цяпер працуе над рэалізацыяй шэрагу дакументальных і мастацкіх фільмаў патрыятычнай тэматыкі, прысвечаных такім гістарычным падзеям, як далучэнне Заходняй Беларусі да БССР, барацьба супраць нацысцкіх акупантаў, вызваленне Беларусі ад гітлераўцаў