У школу на тэатральнае аддзяленне прымаюцца харызматычныя, валодаючыя яркай індывідуальнасццю дзеткі ва ўзросце 6-9 год. Аддзяленне запатрабавана ў бацькоў, мае высокі рэйтынг папулярнасці, конкурсная сітуацыя пры паступленні складае да трох чалавек на месца. На ўроках па прадметах “Асновы акцёрскага майстэрства” і “Асновы сцэнічнай мовы” пануе атмасфера сутворчасці выкладчыка і вучня, якая спрыяе выхаванню гарманічна развітай, крэатыўна мыслячай асобы, сацыяльна адаптаванай да жыцця.
Да творчага працэса далучаюцца і бацькі вучняў. Прыклад таму — пастаноўка спектакля “Маленькі прынц” узорнага тэатра “Рэха”, у якім брала ўдзел уся сям’я вучня 4 класа Аляксея Лагунова: маці, бацька і малодшая сястра. Пастаноўка ажыццявілася на сцэне установы культуры “Заслужаны калектыў” Рэспублікі Беларусь “Магілёўскі абласны тэатр лялек, мела вялікі рэзананс у сродках масавай інфармацыі — тэлебачанні, радыё і друку, мела вялікі поспех у гледачоў. Ганна Паўлава — першы выканаўца ролі Маленькага прынца скончыла Санкт-Пецярбурскую тэатральную акадэмію і сёння працуе прадзюсарам масавых мерапрыемстваў у Санкт-Пецярбурге.
Акрамя вучэбнай дзейнасці дзеці-тэатралы ўліваюцца ў аматарскія тэатральныя калектывы, створаныя на тэатральным аддзяленні: узорны тэатр “Рэха”, узорная тэатральная студыя “У кропку!” (“В точку!”), тэатр-студыю “Апельсін”.
Калектывы актыўна супрацоўнічаюць з бібліятэкамі горада, выступаюць на гарадскіх і абласных святочных мерапрыемствах, становяцца лаўрэатамі рэгіянальных, рэспубліканскіх, міжнародных конкурсаў і фестываляў. Выступы падлеткаў адрозніваюцца эмацыйнасцю, індывідуальнасцю, маюць вялікі глядацкі інтарэс.
За прамінулы вучэбны год юныя тэатралы бралі ўдзел больш чым у 20 мерапрыемствах, сярод якіх Дзень беларускага пісьменства (г. Бялынічы), Рэспубліканскае свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”), Міжнародная кніжная выстава-кірмаш (г. Мінск), адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ва ўстанове культуры “Абласная бібліятэка імя У. І. Леніна”, канцэрт “Моладзь. Творчасць. Адзінства” з удзелам школ мастацтваў горада, канцэрты, прысвечаныя Дню незалежнасці і Дню горада, анлайн-канцэрт “Магілёў — Санкт-Пецярбург — мост міра, сяброўства, брацтва”, акцыя “Ноч музеяў-2021”, 5 тэатральных канцэртаў у межах духоўна-асветніцкага праваслаўнага фестываля “Радасць” і іншыя.
На аддзяленні склалася традыцыя праводзіць перад вясновымі вакацыямі Тэатральны тыдзень, прымеркаваны да Міжнароднага дня тэатра. Традыцыйна ў снежні-студзені кожнага года ладзіцца Калядны тэатральны канцэрт.
Многія выпускнікі тэатральнага накірунку звязалі сваё жыццё з мастацтвам тэатра, працягнуўшы ва ўстановах вышэйшай адукацыі Беларусі і Расіі.