Арганізатарамі выставы выступілі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы, прадстаўнік беларускай дыяспары ў Францыі Анастасія Данілава, а таксама нашчадкі мастака з нашай краіны.
Пасол Беларусі ў Францыі, Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры UNESCO Павел Латушка на адкрыцці выставы падкрэсліў, што шмат выхадцаў з Беларусі на пачатку ХХ стагоддзя фактычна заклалі падмурак адной з самых вядомых школ сучаснага мастацтва ў свеце. Ён таксама адзначыў, што ў наш час беларускія мастакі становяцца ўсё больш і больш вядомымі ў Францыі. За апошнія пяць гадоў пры падтрымцы Пасольства сваю творчасць там прадставілі больш за 100 сучасных беларускіх мастакоў.