Музычнае афармленне вечарыны падрыхтаваў народны ансамбль яўрэйскай музыкі “Шалом” Лідскага раённага палаца культуры (кіраўнік — Міхаіл Дзвілянскі). Былі паказаны фрагменты відэаролікаў з успамінамі былых вязняў гета — Сары Хаймовіч (Расія) і Марыі Гільмоўскай (ЗША), атрыманыя ў траўні 2010 года з фонду Shoah Foundation Institute, створанага амерыканскім рэжысёрам Стывенам Спілбергам ва ўніверсітэце Паўднёвай Каліфорніі, а таксама прэзентацыі з імёнамі і прозвішчамі расстраляных у гады вайны яўрэяў мястэчка.
У 20 — 30-я гады мінулага стагоддзя ў Міры налічвалася больш за 3300 яўрэяў. Уратавацца ўдалося ўсяго некалькім сотням…
Вольга НАВІЦКАЯ,
намеснік дырэктара
па навуковай і асветніцкай рабоце Музея “Замкавы комплекс “Мір”