Славацкі шлях Купалы№ 27 (1205) 04.07.2015 - 10.07.2015 г Супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, а таксама літаратары і журналісты наведалі Славакію па маршруце, якім у 1935 годзе праехала група беларускіх пісьменнікаў, а ў іх ліку быў і Янка Купала. Праз 80 гадоў услед за народным паэтам беларусы наведалі раку Араву, сталіцу Славакіі Браціславу, гарады і мястэчкі Святы Юр, Модра, Пяшцяны, Турчаны, Банская Быстрыца, Марцін, Ждзяр ды іншыя, а таксама Высокія Татры. Прапануем некалькі кадраў, што нагадваюць пра тую вандроўку, зладжаную намаганнямі Музея Янкі Купалы пры падтрымцы яго славацкіх партнёраў.
Апошнія матэрыялы ў рубрыцы:Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |