Па задуме, ён уключыць традыцыйныя матывы арнаментаў раёнаў Магілёўшчыны і стане самым доўгім з сатканых на Беларусі. Яшчэ летась Цэнтр зладзіў семінары па ткацтве паясоў, каб майстрыхі авалодалі рамяством, развілі навыкі. Надзеі спраўдзіліся: ткацтва паясоў на Магілёўшчыне адроджана і набывае папулярнасць. Першы вынік праекта прадставяць на свяце ў Александрыі. А кожны госць свята атрымае магчымасць паўдзельнічаць у тканні пояса і з дапамогай майстрых авалодаць сакрэтамі рамяства. Плануецца, што пояс працягнуць ствараць і пасля свята.
Алёна БЕЛАНОЖКА, вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра НТ і КАР