Фота Сяргея ЧАРАНОВІЧА
Ляхавічы
Грушаўка-арт№ 33 (1107) 17.08.2013 - 23.08.2013 г Неўзабаве з гісторыяй капліцы Рэйтэнаў здолее пазнаёміцца кожны наведвальнік гэтых мясцін. 18 жніўня стараннямі аўтара артыкула “Герб апошняга з Рэйтэнаў” на стар. 14 Зміцера Юркевіча там будзе ўстаноўлены інфармацыйны шчыт. Падзея адбудзецца ў рамках фестывалю “Дах-ХХІ”, які пройдзе на тэрыторыі сядзібы, спалучыўшы Свята традыцыйнай народнай культуры і праявы сучаснага мастацтва. Арганізатарам імпрэзы выступіў Ляхавіцкі райвыканкам. Тыдзень тут доўжыўся валанцёрскі летнік, які спалучыў пленэр, майстар-класы па традыцыйных танцах для мясцовай дзятвы, а таксама работы па ўпарадкаванні сядзібы. Уваход на імпрэзу — вольны, але гледачы мусяць парупіцца пра тое, каб туды дабрацца. Зрэшты, гэта нескладана: ад Ляхавічаў — усяго якія пару кіламетраў. Фота Сяргея ЧАРАНОВІЧА Ляхавічы
Апошнія матэрыялы ў рубрыцы:Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |