Пад час пасяджэння быў вызначаны план дзеянняў сумеснай экспертнай групы, створанай у адпаведнасці з Пагадненнем паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Літоўскай Рэспублікі ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны ад 12 лютага 2009 г. і пратаколам Першага пасяджэння экспертаў Рэспублікі Беларусь і Літоўскай Рэспублікі ад 22 — 23 красавіка 2009 года.
Удзельнікі пасяджэння вылучыл і спіс прыярытэтных кандыдатур гісторыка-культурнай спадчыны, размешчаных на тэрыторыі Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь, якія маюць агульную гісторыю для дзвюх краін, для сумеснага правядзення рэстаўрацыйных работ. Акрамя гэтага, разглядалася магчымасць сумеснага выкарыстання, стварэння электроннай версіі і публікацыі дакументаў фалькларыстычнага архіва музея імя Івана Луцкевіча, які знаходзіцца ў Інстытуце літоўскай літаратуры і фальклору ў Вільнюсе, а таксама распрацоўкі інтэрнет-партала “Азнаямленне са спадчынай рэгіёна”.
Важным вынікам пасяджэння стала вызначэнне сумеснай тэматыкі для правядзення на тэрыторыі РэспублікіБеларусь і Літоўскай Рэспублікі ў 2011 годзе Дзён Еўрапейскай спадчыны.
Трэба адзначыць, што ў бліжэйшай перспектыве плануецца наладзіць супрацоўніцтва са спецыялістамі Міністэрства культуры ЛітоўскайРэспублікі па пытаннях вызначэння элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны для наступнага сумеснага ўключэння іх у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва паводле палажэнняў Канвенцыі па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.