"Адкрыты літаральна праз тры месяцы пасля вызвалення сталіцы Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, музей адразу пачаў выконваць сваю ганаровую місію прапагандыста народнага подзвігу, школы патрыятычнага выхавання і фарміравання высокіх маральных якасцей грамадзян нашай краіны",- гаворыцца ў віншаванні. На працягу дзесяцігоддзяў некалькі пакаленняў работнікаў музея збіраюць унікальныя калекцыі, праводзяць актыўную навуковую і асветную дзейнасць, ажыццяўляюць важныя міжнародныя праекты. "Упэўнены, што ваш калектыў і ў далейшым будзе працаваць гэтак жа плённа і самааддана, захоўваючы гістарычную спадчыну Радзімы", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Паводле паведамлення Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь