Цырымонія адкрыцця конкурсу ў Кіеве адбудзецца 16-га, а завершыцца ён 21 лістапада. За два дні да выступлення беларускаму ўдзельніку "Еўрабачання" Юру Дземідовічу споўніцца 13 гадоў. Як стала нядаўна вядома, спяваць ён будзе пад дванаццатым, перадапошнім, нумарам. У прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі паведамілі, што канкурсанты будуць выходзіць на сцэну кіеўскага Палаца спорту ў наступнай паслядоўнасці: Швецыя, Расія, Арменія, Румынія, Сербія, Грузія, Нідэрланды, Кіпр, Мальта, Украіна, Бельгія, Беларусь, Македонія. У залу бясплатна змогуць трапіць замежныя госці, а таксама жыхары ўсёй Украіны. Прамую трансляцыю падрыхтоўкі дзяцей да конкурсу змогуць пабачыць гледачы ўсёй Еўропы. Своеасаблівы адкрыты ўрок па спевах пройдзе напярэдадні шоу. Ужо вызначаны лагатып мерапрыемства, створаны з украінскім каларытам, - гэта сланечнік. Пераможца "Еўрабачання-2009" атрымае прыз ад арганізатараў: сланечнік з трыма галовамі, які выкананы з натуральных матэрыялаў і важыць паўтара кілаграма.
Фота tvr.by