У гэтым годзе ў праграме — конкурсныя, канцэртныя выступленні танцавальных пар, дзіцячых фальклорных калектываў, музычных інструментальных капэл, фальклорных гуртоў і асобных выканаўцаў.
Пройдуць святы, якія сталі ўжо традыцыйнымі — “Рудабельскае Купалле”, “Рудабельскі кірмаш”, майстар-класы па народных спевах, танцах, музычна-забаўляльныя, танцавальна-гульнявыя мерапрыемствы.
Арганізатары фальклорнага форуму — Міністэрства культуры і адукацыі, Гомельскі абласны выканаўчы камітэт, Кастрычніцкі раённы выканаўчы камітэт, Беларускі фонд культуры.
Больш падрабязна пра фестываль — у наступным нумары.
Фота з Сеціва.