Варта адзначыць, што гэта першы выпадак абароны дысертацыі, якая прысвечана беларускай літаратуры, у Каралеўстве Іспанія.
Анхела Эспіноса Руіс, грамадзянка Іспаніі, якая на працягу многіх гадоў вывучае беларускую мову і літаратуру, а таксама піша вершы на беларускай мове. У 2017 годзе пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Беларусі і Пасольства Беларусі ў Іспаніі выдадзены зборнік перакладзеных на іспанскую мову вершаў Максіма Багдановіча пад назвай “Згукі маёй Бацькаўшчыны”. Пераклад вершаў быў выкананы Анхелай Эспіноса Руіс.
Падчас мерапрыемства прадстаўнік Пасольства Беларусі ў Іспаніі ўручыў А. Эспіносе Руіс падзяку Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за значны асабісты ўклад у развіццё беларуска-іспанскага культурнага супрацоўніцтва.
Паводле паведамлення Пасольства Рэспублікі Беларусь у Іспаніі