Орша абвешчана Маладзёжнай сталіцай Беларусі 2019 года. Гэты статус горад прыняў ад Магілёва. Перадача сімвалічнага ключа адбылася на сцэне гарадскога цэнтра культуры.
Цягам года ў Оршы пройдуць абласныя і рэспубліканскія маладзёжныя мерапрыемствы. Горад стане платформай для падтрымкі і развіцця самых розных творчых праектаў ды ініцыятыў.
На гарадской плошчы 10 сакавіка прайшло раённае свята “Масленічныя забавы — 2019”. Падчас яго ладзіўся конкурс сярод устаноў культуры раёна “Звініць прыпеўка звонкая”.
З 11 по 13 сакавіка гарадскі цэнтр культуры “Перамога” стаў месцам правядзення X рэгіянальнага фестывалю эстрадна-цыркавога мастацтва “Ветразі Надзеі — 2019”.
12 сакавіка ў ДШМ № 1 прайшоў V Адкрыты гарадскі агляд-конкурс выканаўцаў на струнна-смычковх інструментах “Веснавая вясёлка”.
15 сакавіка ДШМ № 1 ладзіла V Адкрыты гарадскі фестываль-конкурс “Звіняць струны звонкія”.
15 сакавіка адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартаў маладым грамадзянам Оршы і Аршанскага раёна ў рамках Усебеларускай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!”, прысвечаная 25-годдзю з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
На сцэне Аршанскага гарадскога цэнтра культуры “Перамога” завяршыўся фінальны адбор да XVII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні. 16 сакавіка прайшлі канцэрты праслухоўванні ўдзельнікаў дзіцячага і дарослага конкурсаў. Удзел у іх прынялі два дзясяткі фіналістаў.
Стартаваў штогадовы традыцыйны VI Міжнародны фестывальна-конкурсны праект сучаснага мастацтва і крэатыўнай творчасці “Апельсінавая бяроза”.
30 сакавіка ў гарадскім Палацы культуры “Орша” прайшло адкрыццё Адкрытага абласнога конкурсу па спартыўных танцах.
4 красавіка ў горадзе стартаваў абласны конкурс маладых выканаўцаў “Песні юнацтва нашых бацькоў”.
Прэм’еры спектакляў анансуюць узорны тэатр “Вясёлка” і народны тэатральны калектыў ДК Барані, а таксама — народны гарадскі аматарскі тэатр ГЦК “Перамога”.