Фота прадастаўлена Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы
Цзын Кэ чакаюць у Мінску№ 40 (1218) 03.10.2015 - 09.10.2015 г Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы 12 і 13 кастрычніка прымае на сваёй сцэне Пекінскі тэатр народнага мастацтва — адзін з найбуйнейшых тэатраў у Кітаі з 60-гадовай гісторыяй. Паказы адбудуцца ў рамках Дзён культуры Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. У сакавіку 2013 года купалаўцы выступілі на сцэне гэтага тэатра са спектаклямі “Вяселле” і “Не мой”. Цяпер упершыню ў Мінск прыедуць нашы калегі з Пекіну і пазнаёмяць беларускага гледача са спектаклем “Наш Цзын Кэ”. Рэжысёр спектакля — дырэктар Пекінскага тэатра народнага мастацтва, рэжысёр першай катэгорыі КНР Жэнь Мін. Аўтар п’есы — Мо Янь — ганаровы сцэнарыст Пекінскага тэатра народнага мастацтва, першы грамадзянін КНР, які стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры (2012 год). Фота прадастаўлена Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы
Апошнія матэрыялы ў рубрыцы:Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |