Ушанаванне Кабзара№ 11 (1189) 14.03.2015 - 20.03.2015 г 12 сакавіка ў Пасольстве Украіны ў Беларусі адбылася ўрачыстая імпрэза, прысвечаная 201-й гадавіне з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі. У ёй бралі ўдзел прадстаўнікі ўкраінскіх культурных суполак Беларусі, мастакі, журналісты. Да гэтай імпрэзы ў памяшканні Пасольства была наладжана мастацкая выстаўка пад назвай “Праз Беларусь праходзіў шлях Паэта”. Яе ўдзельнікі — беларускія мастакі Марына Эльяшэвіч, Алесь Фаменка, Уладзімір Сытчанка, Яўген Шунейка. Яны засяродзілі ўвагу на адным з эпізодаў жыцця Кабзара — ягоным падарожжы праз Беларусь у 1829 годзе. Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"
Апошнія матэрыялы ў рубрыцы:Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |