Адкрывала выстаўку невялікае прадстаўленне, пад час якога малечы расказвалі пра самыя розныя святы, а хлопчык у вопратцы старога паштальёна разносіў адрасатам паштоўкі.
Вось што зазначыла з нагоды падзеі старшы навуковы супрацоўнік Музея рэлігіі Таццяна Вараб’ёва:
— Паштоўкі, прадстаўленыя на выстаўцы, адпраўлялі нашы прабабулі і прадзядулі з віншаваннямі на Каляды і на Вялікдзень, на дзень анёла або на дзень нараджэння. У савецкі час мы, жыхары Беларусі, пачалі святкаваць трохі іншыя даты, бо рэлігія ў той час не віталася...
Па словах спадарыні Вараб’ёвай, у экспазіцыі прадстаўлены паштоўкі не толькі з музейных фондаў, але і з асабістых калекцый Януша Паруліса і Яна Лялевіча.
Сяргей АПАНОВІЧ
Гродна