“Нефармат” створаны ў 2009-м пры студыі кінааператара, фатографа Уміды Ахмедавай. “Касцяк” вучняў удзельніцы апошняга Маскоўскага біенале і стаў ядром згуртавання, якое сёння ўжо налічвае каля 150 чалавек. Таксама “хроснай маці” можна назваць і заснавальніцу фонду “ФотаДэпартамент” з Санкт-Пецярбурга, куратара Вольгу Карсунову: пэўныя маладыя аўтары прайшлі яе школу. Невыпадкова Уміда і Вольга з’яўляюцца куратарамі выстаўкі.
“Наш клуб імкнецца развіваць напрамак творчай, некамерцыйнай фотаграфіі, — пракаментаваў пазіцыю сваіх калег фатограф Аляксей Тудакоў. — Той асяродак, што нас атачае, людзі, іх паўсядзённыя заняткі, жыццё — вось што з’яўляецца аб’ектам нашых даследаванняў. Мы знаходзімся пад уплывам дакументальнай прыроды фатаграфіі”.