З нагоды юбілею музея самыя значныя і каштоўныя прадметы былі прэзентаваны шырокай аўдыторыі 20 лістапада на выстаўцы аднаго дня. Пераважная большасць каштоўных экспанатаў трапіла ў музейны збор у даваенны час, на пачатку ХХ стагоддзя гэтыя прадметы з’яўляліся часткай прыватных збораў віцебскіх калекцыянераў А.Брадоўскага і В.Федаровіча. У 1918-м на аснове калекцыі Антона Брадоўскага быў створаны губернскі музей, у 1924 г. фонды гэтай установы папоўніліся за кошт прыватнай калекцыі В.Федаровіча, збору царкоўна-археалагічнага старажытнасховішча і прадметаў музея Віцебскай вучонай архіўнай камісіі.