Праграма заключных мерапрыемстваў VIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур распачалася ў Гродне яшчэ 1 чэрвеня. Якраз тады ў кінатэатры "Кастрычнік" стартаваў Тыдзень нацыянальнага кіно, а ў Гарадскім парку імя Жылібера - пленэр "Нацыянальны каларыт у вобразах майстроў па дрэве".
А ўчора на ўездзе ў горад над Нёманам адбылася сустрэча членаў шматлікіх дэлегацый. Прэс-канферэнцыя для прадстаўнікоў СМІ прайшла ў канферэнц-зале стадыёна "Нёман". Сенатарская зала Новага замка прыняла фотавыстаўку пад назвай "У аб'ектыве - старонкі гісторыі Фестывалю нацыянальных культур". У 17.30 распачалося традыцыйнае яскравае відовішча - тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў фестывалю па вуліцах горада, шлях якога пралягаў да стадыёна "Нёман", каб абвясціць на ўрачыстым адкрыцці VIII Рэспубліканскага форуму: "Фестываль прызямліўся ў Гародні" і прадэманстраваць гродзенцам і гасцям старадаўняга горада канцэрт творчых калектываў нацыянальных аб'яднанняў нашай краіны "Беларусь - наш родны дом". На розных пляцоўках Гродна ўчора ўвечары выступалі прафесіяналы айчыннай сцэны, што прадстаўляюць розныя нацыянальнасці, якія жывуць на нашай зямлі, Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь, а таксама народны артыст Расіі Алег Газманаў. Завяршылася ж фестывальная пятніца "Вогненнай феерыяй" ды святочным феерверкам. Дарэчы, дванаццаць фестывальных мерапрыемстваў з 73-х праводзяцца ў гэтым годзе ўпершыню. Да ўсяго, ледзь не кожная дзея прысвечана сёлета тэме 65-годдзя Вялікай Перамогі. Чым жа здзівяць гродзенцаў і гасцей свята наступныя два фестывальныя дні?
5 чэрвеня
11.30 - 12.00. Набярэжная ракі Нёман. Адкрыццё "Фантана фестывальнай дружбы". Савецкая плошча
11.30 - 19.00. "Душы народнай увасабленне". Праца Горада народных майстроў Гродна.
12.00 - 12.30. Шэсце творчых калектываў і духавых аркестраў г. Гродна і Гродзенскай вобласці ад плошчы Леніна да плошчы Савецкай.
12.30 - 13.00. "Запрашаем на падворкі". Урачыстае адкрыццё другога дня фестывалю.
13.00 - 17.00. Вандроўка па нацыянальных падворках.
13.00 - 15.00. "Гасцей вітаем шчыра і сардэчна". Канцэрт творчых калектываў Гродзенскай вобласці.
15.30 - 16.30. Канцэрт літоўскага маладзёжнага сімфанічнага аркестра.
16.30 - 18.00. "Мы паклон вам і гучныя песні са сталіцы Радзімы прывезлі". Канцэрт Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору імя Г.Цітовіча.
18.00 - 21.30. "Беларусь, мы ўсе - твае дзеці!". Гала-канцэрт творчых дэлегацый нацыянальных суполак абласцей Беларусі.
21.30 - 24.00. "Мелодыі гадоў мінулых вяртаюць нас у маладосць". Дыскатэка 80-х з удзелам групы "Парк Горкага" і зорак беларускай эстрады.
24.00. Святочны феерверк.
Драматычны тэатр
18.00 - 20.30. "Смяяцца не грэх!". Гумарыстычная праграма з удзелам заслужанага артыста Расіі А.Арканава і тэатраў гумару Гродзеншчыны.
Плошча імя Леніна
14.00 - 16.30. "Вясёлкавая карусель". Свята дзіцячага нацыянальнага мастацтва.
16.30 - 17.30. "У віхуры танца". Канцэрт ансамбля танца, музыкі і песні "Белыя Росы" Гродзенскай абласной філармоніі.
17.30 - 18.30. "Талентаў шматкаляровы букет". Конкурс дзіцячай нацыянальнай эстраднай песні.
18.30 - 19.30. Конкурс выканаўцаў нацыянальнай эстраднай песні.
19.30 - 21.00. "Нашу Перамогу мы кавалі разам". Канцэртная праграма, прысвечаная 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
21.00 - 24.00. "Мы - разам!". Маладзёжная танцавальна-забаўляльная праграма з удзелам груп "Бармен-Шоу", "Медатэк" і салісткі Прэзідэнцкага аркестра Радмілы Сямёнавай.
24.00. Святочны феерверк.
Чытальная зала абласной бібліятэкі імя Карскага
11.00 - 13.00. "Бацькаўшчына светлая мая". Свята нацыянальнай паэзіі. Гарадскі парк імя Жылібера
12.00 - 18.00. "Народная творчасць- крыніца натхнення". Праца Горада майстроў Гродзенскай вобласці і г. Масквы.
13.00 - 16.00. Інтэрфэст. Праца інтэрнацыянальнай пляцоўкі.
16.00 - 19.00. "Хай гукі музыкі чароўнай упрыгожаць слаўны фестываль". Свята духавой музыкі. Пляцоўка каля драматычнага тэатра.
12.00 - 18.00. Беларускі падворак.
13.00 - 18.00. "Гульні народаў Беларусі". Свята гульні.
Сенатарская зала Новага замка
11.00 - 17.00. Працяг працы фотавыстаўкі "У аб'ектыве - старонкі гісторыі Фестывалю нацыянальных культур".
6 чэрвеня
Плошча імя Леніна
11.00 - 16.00. "Прапануем прысмакі на розныя смакі". Свята нацыянальных кухняў народаў Беларусі.
Савецкая плошча
11.00 - 17.00. "Горад майстроў". Выстаўка твораў народных умельцаў нацыянальных суполак і г. Гродна.
11.30 - 14.00. "Танцы і рытмы розных народаў". Свята нацыянальнага харэаграфічнага мастацтва.
14.00 - 15.00. Цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў фестывалю.
15.00 - 17.00. Заключны канцэрт лаўрэатаў VIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.
17.00 - 17.30. "Да пабачэння! Да новых сустрэч!" Провады ўдзельнікаў VIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.