Пляцоўкі фестывалю — кінатэатры “Беларусь”, “Масква”, “Мір”, “Піянер”, “Цэнтральны”, Falcon Club Бутик Кино, Музей гісторыі беларускага кіно. Кошт білетаў на сеансы “Лістапада” вар’іруецца ад 2 да 15 рублёў. Самыя танныя — квіткі на дзённыя сеансы, самыя дарагія — на цырымоніі адкрыцця і закрыцця, што адбудуцца, як і ў мінулыя гады, у кінатэатры “Масква”. Поўную праграму і расклад усіх паказаў на 2 — 9 лістапада можна знайсці на афіцыйным сайце фестывалю www.listapad.com.