Адной з цэнтральных падзей форуму якраз і сталася прэзентацыя новай кнігі 10 лютага. У яе рамках міністр інфармацыі Лілія Ананіч назвала больш як 600-старонкавы том “гордасцю нацыянальнага кнігавыдання”. Міністр падкрэсліла: “Гэта кніга адбылася, таму што ў нас ёсць Уладзімір Мулявін. Выданне пачынае вялікае шэсце па Беларусі і тых рэгіёнах, дзе цэняць нашу краіну і беларускую кнігу”. Таксама яна зазначыла, што Мулявін — асоба, якая належыць усяму свету, і ў першую чаргу — беларусам.
На прэзентацыі выдання прысутнічалі і выступалі члены сям’і Мулявіна, яго калегі па ансамблі “Песняры” Леанід Барткевіч, Анатоль Кашапараў, Алег Молчан, Вадзім Касенка, спявак Пётр Ялфімаў, спявак, кампазітар і гітарыст-віртуоз Аляксей Скрыпнік, пастаноўшчыкі спектакля “Пясняр” у Горкаўскім тэатры Валянціна і Аляксей Ераньковы…