Экспазіцыя месціцца ў аўтэнтычным будынку колішняга лясніцтва. Афармленнем яе займаецца Аляксандр Давідовіч. Алена Ляшковіч называе яго “купалаўскім мастаком” і вельмі задаволена такім супрацоўніцтвам. Справа ў тым, што Аляксандр займаўся абнаўленнем экспазіцыі і ў галаўным Купалаўскім музеі. А ў Ляўках, па словах кіраўніка ўстановы, экспазіцыя будзе завершана ў сярэдзіне снежня.