Удзельнікам і гасцям урачыстасцей Дня беларускага пісьменства
Паважаныя сябры!
Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства, які адзначаецца сёлета на гасціннай Брэсцкай зямлі, у Ганцавічах.
З года ў год гэта свята робіцца знакавай падзеяй культурнага жыцця краіны, сведчыць пра багацце гістарычнай спадчыны і духоўных традыцый нашага народа. Многія стагоддзі айчынная кніжнасць замацоўвае вечныя ідэалы дабра і справядлівасці, з'яўляецца жыватворнай крыніцай мудрасці і ведаў.
Ганцаўшчына непарыўна звязана з жыццём і творчасцю выдатнага песняра Якуба Коласа. Святкаванне Дня пісьменства ў гэтых памятных мясцінах яшчэ раз звяртае нас да каштоўнасцей, якія занатаваны ў яго кнігах. І галоўныя з іх - павага да простага чалавека, маральная чысціня, высакароднасць і самаадданая любоў да роднай зямлі.
Менавіта на такім падмурку і будуецца ідэалогія сучаснай Беларусі. Таму наша дзяржава будзе заўсёды спрыяць развіццю нацыянальнай культуры і падтрымліваць творцаў, якія з'яўляюцца сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы.
Шчыра жадаю ўсім удзельнікам і гасцям урачыстых мерапрыемстваў шчасця, згоды, плённай працы і дабрабыту.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр ЛУКАШЭНКА