Брастаўчан ды шаноўных гасцей са шматлікіх краін свету, а таксама прадстаўнікоў нашых родных рэгіёнаў чакае тры незабыўныя па сваёй яркай відовішчнасці дні. Вуліцы і плошчы Брэста напоўняцца не толькі сонечным ззяннем, але і адкрытымі ўсмешкамі гараджан, фанфарамі выкшталцоных музыкантаў на Парадзе аркестраў з краін СНД. Толькі можна сабе ўявіць, колькі фантастычных эмоцый прынясе міжнародны карнавал і шоу “Міленіум”. І ўжо заўтра адбудзецца адкрыццё знакамітага Міжнароднага тэатральнага форуму “Белая вежа”, які выплесне і на вуліцы мастацтва, падтрыманае і ўзнесеннае да нябёсаў талентам багіні Мельпамены. Салюты, феерверкі, радасць… Але ніколі не забудзе Брэст герояў мужнай Крэпасці над Бугам, і святочныя феерверкі азораць мільярдамі агнявых праменьчыкаў імёны, што ўвайшлі ў Вечнасць.