На гэтым тыдні завяршыўся той этап фэсту, пра які можна казаць як пра клопат аб будучыні. ІІ Адкрыты абласны дзіцячы фартэпіянны конкурс “Іяган Себасцьян Бах і ХХІ стагоддзе” сабраў прадэманстраваць сваё майстэрства на слыннай сцэне ў Сафійскім саборы 41 юнага піяніста з 8 гарадоў рэспублікі. Лаўрэатам першай прэміі стаў палачанін Платон Нікалаеў, дарэчы, самы юны з канкурсантаў.
Ну а 4 красавіка Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста краіны Аляксандра Анісімава пачне канцэртны марафон, прычым са знаным калектывам гэтым днём выступіць піяніст, лаўрэат міжнародных конкурсаў Арсеній Садыкаў — палачанін.