Фота Валянціны АДАМОВІЧ
Пад крылом Жывы№ 24 (1202) 13.06.2015 - 19.06.2015 г На персанальнай выстаўцы Алега Раманоўскага ў Івянецкім музеі традыцыйнай культуры прадстаўлены жывапіс, графіка, кераміка гэтага аўтара. Яго творы вызначаюцца любоўю да роднага краю і маюць каларыт Івянеччыны. Ад язычніцкай багіні Жывы, адлюстраванай у графіцы і керамічнай скульптуры, акварэльнага трыпціха “Мікола Гусоўскі” (ураджэнец ваколіц Івянца) да жывапісных краявідаў і алоўкавых замалёвак з натуры, ляпнога дэкаратыўнага посуду і гліняных цацак, графічных рэканструкцый зніклых архітэктурных помнікаў — такі творчы дыяпазон майстра. Ён, дарэчы, колішні дырэктар Музея традыцыйнай культуры і член Саюза майстроў народнай творчасці. Фота Валянціны АДАМОВІЧ
Апошнія матэрыялы ў рубрыцы:Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |