На здымку (злева направа): скульптары Аляксандр Фінскі, Іван Міско і іх будучыя калегі, студэнты Акадэміі мастацтваў Дзмітрый Дзядзечка, Павел Грабеннікаў і Канстанцін Ігруша. / Фота Юрыя ІВАНОВА
Шлях да сябе№ 35 (1161) 30.08.2014 - 05.09.2014 г Гэта доўгае назапашванне роднаснага, але чужога досведу для карпатлівай “пабудовы” свайго. Ці не таму напярэдадні Дня ведаў у скульптурны камбінат БСМ у Мінску завіталі студэнты мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў? Менавіта тут над амаль трохметровым помнікам народнаму паэту Беларусі Максіму Танку працуюць знаныя скульптары Аляксандр Фінскі і Іван Міско. Помнік неўзабаве з'явіцца на радзіме паэта, у Мядзеле, у цэнтры горада — насупраць райбібліятэкі, якая носіць імя Танка. Аўтар архітэктурнай прывязкі помніка — Армен Сардараў. Бронзавы паэт рушыць па брукаванцы. Гэта шлях да сябе, даўжынёй у жыццё… На здымку (злева направа): скульптары Аляксандр Фінскі, Іван Міско і іх будучыя калегі, студэнты Акадэміі мастацтваў Дзмітрый Дзядзечка, Павел Грабеннікаў і Канстанцін Ігруша. / Фота Юрыя ІВАНОВА
Апошнія матэрыялы ў рубрыцы:Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |