Пад час падзеі адбылася сустрэча міністра культуры Беларусі Барыса Святлова з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Туркменістана ў нашай краіне Мурадам Язбердыевым. Сярод дасягнутых дамоўленасцей — правядзенне Дзён культуры Беларусі ў адказ ужо налета. Таксама вырашана ажыццявіць абмен дакументальнымі стужкамі паміж дзяржавамі для паказу праз розныя каналы камунікацыі. Завершацца Дні культуры ўжо заўтра.
На здымку: пад час адкрыцця свята ў сталічнай філармоніі.
Фота аўтара