Зянона Сабчук (злева) і яе дачка Сільвія. / Фота аўтара
Па роду дзейнасці Зянона Канстанцінаўна, яго дачка, дыпламатычны работнік і грамадскі актывіст. У 1987 годзе яна ўпершыню прыехала ў Беларусь, пра якую чула толькі з аповедаў бацькі. Дзякуючы спадарыні Сабчук, а таксама згаданаму таварыству, наладжаны кантакты паміж дыяспарай і нашай краінай. Менавіта з падачы Зяноны Канстанцінаўны горад Маладзечна знайшоў сабе пабраціма — аргенцінскі Абэра. Гэтыя адносіны былі працягнуты ў 2008 годзе. У тым ліку з дапамогай беларускай дыяспары ў правінцыі Місьёнас быў зладжаны міжнародны праект “Полацкі абярэг”. Яго арганізатар Ніна Ярмух і да гэтых часоў цёпла ўспамінае гэту акцыю і спагадлівасць Зяноны Сабчук.
Першай лацінаамерыканскай спявачкай на Міжнародным фестывалі мастацтва “Славянскім базары ў Віцебску” стала дачка Зяноны Сільвія, якая прыехала сюды ў 2002 годзе ў часы жудаснага эканамічнага крызісу ў Аргенціне. Але маці знайшла грошы для гэтага ваяжу. Гэтым разам, прымеркаваным да прэзентацыі кнігі “Мае карані”, жанчыны ўзялі з сабой у Беларусь Вікторыю, дачку Сільвіі. Дзяўчына прызналася, што адразу закахалася ў Мінск.
Як вядома, больш за тры мільёны беларусаў раскідана сёння па свеце. І мала хто з іх з’яўляецца гэткай жа яркай персонай, як Зянона Сабчук, якая ў чэрвені адзначае сваё 80-годдзе.