Альбом уключае фотаздымкі беларускіх краявідаў, архітэктуры, жывёл, птушак… Яны цёплыя і душэўныя, у іх няма надуманасці. Пасля прагляду твораў Уладзіслава Цыдзіка хочацца з’ехаць з шумнага гораду і пабыць сам-насам з прыродай. Асабліва ўразілі работы “Брыльянтавы россып”, “Зімовае ўбранне”, “Вясковы світанак”…
Першыя здымкі Уладзіслаў Цыдзік зрабіў у дзяцінстве, калі бацькі падарылі яму фотаапарат “Змена”. З гэтага і пачалася любоў да фотамастацтва. У савецкі час будучы дэпутат удзельнічаў у міжнародных выставах. На сёння ён з’яўляецца аўтарам больш як 30 кніг і брашур.
На выставе здымкі дапаўняюць паэтычныя радкі 20 беларускіх паэтаў.