“Гэта карціна з’яўляецца годным працягам традыцый, якія былі закладзены на самым пачатку станаўлення серыялу”, — даў сваю адзнаку стужцы ў вітальным слове старшыня Дзяржпагранкамітэта Леанід Мальцаў. Намеснік міністра культуры краіны Ірына Дрыга, падзякаваўшы прысутным воінам за выканнанне іх абавязку, адзначыла выхаваўчыя якасці новай карціны, “здольнай натхніць на служэнне Айчыне”.
Рэжысёр стужкі Сяргей Талыбаў і акцёр Ігар Сігоў, якія выступілі ад імя каманды фільма, пажадалі гледачам атрымаць задавальненне ад прагляду, нагадаўшы, што 23 лютага стужка выйшла ў рэспубліканскі пракат.
У дзвюхсерыйнай карціне, якая распавядае пра сучасныя будні маёра пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь Канстанціна Кудзіна, задзейнічаны заслужаныя артысты нашай краіны Аляксандр Падабед і Ігар Сігоў, акцёры Дзмітрый Ратамскі, Андрэй Карака, Віталь Новікаў, Сяргей Чэкерэс, Марына Дзянічава…