Зараз арганізатары праекта займаюцца пошукам пятага ўдзельніка экспазіцыі для горада на Дняпры. Галоўная ўмова — мастак павінен быць прадстаўніком Магілёва або Магілёўскай вобласці, адлюстроўваць мастацкую атмасферу жыцця гэтага рэгіёна. Акрамя таго, вельмі важна, каб у яго быў свой уласны, пазнавальны стыль, а работы прадэманстравалі аўтарскае бачанне і светаадчуванне. Так, напрыклад, атрымалася з віцебскім аўтарам Аляксандрам Дасужавым, які з’яўляецца яркім прадстаўніком Віцебскай школы і традыцый супрэматызму Малевіча.
На пачатку чэрвеня будзе арганізавана традыцыйная выстаўка работ фіналістаў конкурсу, напрыканцы якой журы вызначыць пераможцу. Сам праект “Zabor” магіляўчане змогуць убачыць у родным горадзе ўжо ў ліпені.